Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПАДКАЕМЦЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спадкаемцы» сустракаецца 6 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СПАДКАЕМЦЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Адносна сыноў Амона. Гэта кажа Госпад: «Ці ж Ізраэль не мае сыноў? Або ці ж не мае ён спадкаемцы? Дык чаму Мільком узяў спадчыну Гада і яго народ жыве ў гарадах іх?

Так жа і вы, мужы, разумна жывіце ў супольнасці з жонкай, як з нетрывалай пасудзінай, аддаючы гонар, бо вы супольна з імі спадкаемцы ласкі жыцця, каб не стаўляць перашкод малітвам вашым.

Бо калі спадкаемцы тыя, што з закону, дык вера пустая і абяцанне знішчыцца.

А калі сыны, дык і спадкаемцы: спадкаемцы Бога, суспадчыннікі Хрыста; калі толькі з Ім разам церпім, каб разам з Ім і ўславіцца.

Калі ж вы Хрыстовы, дык вы — семя Абрагама, спадкаемцы паводле абяцання.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter