Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПАКУШАЛІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спакушалі» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СПАКУШАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І назваў ён гэта месца Маса і Мэрыба з-за папрокаў сыноў Ізраэля і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: «Ці сапраўды Госпад прабывае паміж нас, ці не?»

І ўсё ж людзі, якія бачылі веліч Маю і знакі, якія чыніў Я ў Егіпце і ў пустыні, спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і не слухаліся голасу Майго,

Рабавалі і не спыняліся, спакушалі мяне, здзекаваліся з мяне з пагардаю, скрыгаталі зубамі сваімі супраць мяне.

І спакушалі яны Бога ў сэрцах сваіх, дамагаючыся ежы для душ сваіх.

І зноў спакушалі Бога і раздражнялі Святога Ізраэлева.

Ды спакушалі і раздражнялі яны Бога Узвышняга і сведчанняў Яго не захоўвалі.

як у Мэрыбе, як у дзень спакушэння ў Масе ў пустыні, дзе спакушалі Мяне бацькі вашы: выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае.

І разгарэліся пажаднасцю ў пустыні, і спакушалі Бога на бязводдзі.

дзе спакушалі Мяне бацькі вашы; выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter