Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПАСЛАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спаслаў» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

СПАСЛАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І выцягнуў Майсей кій свой у неба, і Госпад паслаў грымоты, і град, і маланкі, што разбягаюцца па зямлі; і спаслаў Госпад град на зямлю Егіпецкую.

Поўная выйшла я, а пустой вярнуў мяне Госпад; дык навошта называць Наомі мяне, якую ўпакорыў Госпад і на якую спаслаў бяду Усемагутны?»

І сказаў Элісей той жанчыне, сына якой уваскрасіў, кажучы: «Устань і ідзі разам з сям’ёй сваёй, і абжывіся на чужыне, там, дзе зможаш; бо Госпад спаслаў вялікі голад, і ён прыйдзе на гэтую зямлю на сем гадоў».

Вось жа слуга Мой, якога падтрымаю, выбраннік мой, у якім мае ўпадабанне душа Мая; спаслаў Я Духа Майго на яго, ён надасць закон народам.

спаслаў бо абурэнне Сваё і гнеў Свой на нас, як гэта прадказаў праз прарокаў, паслугачоў Сваіх,

Бачу бо няволю сваіх сыноў і дачок, якую ім спаслаў Спрадвечны.

Прыйдзіце, суседзі Сіёна, і прыпомніце няволю сыноў маіх і дачок, якую на іх спаслаў Спрадвечны.

Прызваў Ён Узвышняга Валадара, калі напалі на яго зусюль ворагі; і выслухаў яго вялікі Госпад, бо спаслаў камяністы град надта вялікай сілы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter