Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПЯШАЕЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спяшаецца» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: каталіцкім.

СПЯШАЕЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І вярнуліся пасланцы да Якуба, і сказалі: «Прыбылі мы да Эзава, брата твайго, а вось жа ён спяшаецца насустрач табе з чатырмастамі людзьмі».

Ператварылі яны ноч у дзень; ды зноў пасля цемры спяшаецца святло.

І вось спяшаецца яму насустрач жанчына ў распусным адзенні і з хітрым сэрцам,

пакуль страла не пранзае печань яго; як птушка, што спяшаецца да сіла і не ведае, што рашаецца справа жыцця.

Наймацнейшая цытадэль — імя Госпада; да яе спяшаецца справядлівы, і там ён узвысіцца.

Спяшаецца ўзбагаціцца зайздрослівы чалавек, не ведае ён, што беднасць спасцігне яго.

Узыходзіць сонца, і заходзіць сонца, і спяшаецца на месца сваё, і там ізноў нараджаецца.

Песня будзе ў вас, як пры святкаванні начной урачыстасці, і радасць сэрца — як у таго, хто спяшаецца да гукаў флейты на гару Госпада, да Скалы Ізраэля.

Кожны бо з вас спяшаецца першым з’есці сваю вячэру, і таму адзін галодны, а ў той час іншы ўпіваецца.

Чалавек працуе, і спяшаецца, і перажывае, і ўсё-такі жыве ў недастатку.

Нага неразумнага спяшаецца ў дом блізкага, але чалавек вопытны саромеецца перад людзьмі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter