Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СТРАХОЦЦЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «страхоцце» сустракаецца 3 разы у 3 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

СТРАХОЦЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
бо, вось, гэта кажа Госпад: “Вось, Я зраблю з цябе страхоцце ды з усіх тваіх таварышаў; і ўпадуць яны ад меча ворагаў сваіх, а твае вочы будуць глядзець! І ўсяго Юду Я выдам у рукі цара Бабілонскага, і павядзе ён іх у няволю ў Бабілон, і будзе забіваць іх мечам.

Я зраблю з іх страхоцце і няшчасце для ўсіх царстваў зямлі, на ганьбу і ў прыказку, на пасмяянне і праклён на ўсіх месцах, куды Я выкідваю іх.

вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter