Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СУСТРАКАЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «сустракацца» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім.

СУСТРАКАЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І буду сустракацца там з табою, па-над перамольняй, паміж двух херубінаў, якія будуць над каўчэгам сведчання, буду гаварыць з табою пра ўсё, што загадаю праз цябе сынам Ізраэля.

гэта ахвяра Госпаду, цэласпаленне вечнае ў пакаленнях вашых, ля ўваходу ў палатку сустрэчы перад Госпадам, дзе Я буду сустракацца з вамі, каб гаварыць з табою.

Там буду сустракацца з сынамі Ізраэля, і гэта месца будзе асвечанае Маёй славаю.

І, калі сатрэш на найдрабнейшы парашок яго часткі, пакладзі яго перад сведчаннем у палатцы сустрэчы, дзе Я буду сустракацца з табой: хай будзе вам кадзіла святое святых.

І пастаў ахвярнік перад заслонай, якая вісіць перад каўчэгам сведчання, перад перамольняй, якой зачыняецца сведчанне, дзе Я буду з табой сустракацца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter