Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СВАРКІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «сваркі» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СВАРКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык сказаў Абрам Лоту: «Прашу, каб не было сваркі між мной і табой і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, браты ж мы!

Нянавісць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе грахі.

Між пыхліўцаў — толькі сваркі, а ў пакорлівых — мудрасць.

Чалавек запальчывы выклікае сваркі; а той, хто з’яўляецца цярплівым, уціхамірвае спрэчкі.

Чалавек ліхі выклікае сваркі, а той, хто наракае, раз’ядноўвае сяброў.

Хто любіць злачынства — любіць сваркі, а хто ўзвышае дзверы свае — той шукае ўзлому.

Брат, якога абражаюць, мацнейшы за моцны горад, а сваркі — як крэпасці гарадоў.

У каго: «Гора»? У каго: «Ах»? У каго сваркі? У каго скарга? У каго раны без прычыны? У каго памутненне вачэй?

Калі не хапае дроў, тухне агонь; і, калі прагнаны пляткар, сваркі ўціхаюць.

Як вугалі — для жару, а дровы — для агню, так сварлівы чалавек — для таго, каб распаляць сваркі.

Хто павялічвае жаданні — распаляе сваркі, а хто ўскладае надзею на Госпада — пашырыцца.

Гняўлівы чалавек узбуджае сваркі, а той, хто ахвочы на гнеў, будзе болей схільны да граху.

Бо хто добра ўзбівае малако — атрымлівае масла, а хто моцна высмарквае ноздры — выклікае кроў, а хто выклікае гнеў — выклікае сваркі.

Бо дзе зайздрасць і сваркі, там бязладдзе ды ўсякая ліхая справа.

Адкуль узнікаюць войны ды адкуль сваркі між вамі? Не адкуль інакш, як з пажадлівасці вашай, што бунтуецца ў членах вашых.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter