Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СВЯТЛІЦЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «святліцы» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: каталіцкім.

СВЯТЛІЦЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ты будуеш на водах святліцы Твае. Ты ўчыняеш воблака возам Сабе, Ты носішся на крылах ветру.

Ідзі, народзе мой, увайдзі ў святліцы свае, зачыні дзверы свае за сабой! Схавайся на малую хвілінку, пакуль не праміне гнеў [Яго].

але на месцы, у якое завялі яго, памрэ, ды зямлі гэтае болей не ўбачыць». Гора таму, хто будуе дом свой на несправядлівасці, і святліцы свае — на незаконнасці, блізкаму свайму кажа працаваць задарма, і заробку яго не аддае яму.

Ён кажа: «Пабудую сабе дом прасторны, і святліцы шырокія», ды прасякае вокны сабе, і будуе столь кедравую, і малюе цынобраю.

Збярыце народ, абвясціце святы сход, запрасіце старых, збярыце дзяцей і немаўлят; хай выйдзе жаніх са святліцы сваёй і нявеста з пакоя свайго.

Сталася ж у тыя дні, што яна захварэла і памерла; яе памылі ды палажылі ў святліцы.

І многа светачаў гарэла ў святліцы, дзе былі мы сабраны.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter