Ці загледзяцца на яго сябры, ці падзеляць яго купцы?
Многія ліслівяць у прысутнасці магутнага чалавека, і ўсе — сябры таму, хто дае падарункі.
Усе браты беднага чалавека ненавідзяць яго, звыш таго, і сябры далёка адыходзяць ад яго; хто імкнецца толькі да размоў — не будзе мець нічога.
«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
«О ты, якая жывеш у садах, сябры слухаюць, дай і мне пачуць голас твой».
“Вось, усе жанчыны, якія засталіся ў доме цара Юды, вядуцца да князёў цара Бабілона і крычаць: “Падманулі цябе і ашукалі цябе сябры твае; ногі твае ўгразлі ў балоце, а яны ўцяклі ад цябе.
Горка ён плача ўсю ноч, і слёзы яго на шчаках яго, няма каму яго суцешыць з усіх прыяцеляў яго: усе сябры яго адвярнуліся ад яго, сталіся яму ворагамі.
І калі выйшаў загад, каб загубіць мудрацоў, шукаліся Даніэль і сябры яго, каб разам былі забіты.
Аж да мяжы пагналі цябе, усе хаўруснікі твае ашукалі цябе, падманулі цябе сябры твае, і тыя, што ядуць хлеб твой, паставяць пастку супраць цябе: няма розуму ў яго.
А выдаваць вас будуць і бацькі, і браты, і сваякі, і сябры, і аддадуць на смерць некаторых з вас,
Вы — сябры Мае, калі рабіць будзеце ўсё, што Я загадваю вам.
Супакой табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна. Амін.
І даведаўся пра гэта Матація і сябры яго, і горка плакалі дзеля іх;
І Матація і яго сябры абышлі вакол і знішчылі ахвярнікі;
Тыя ж, калі зразумелі, што Ёната і ўсе сябры яго ўвязнены і забіты, заахвоцілі адны адных і, сабраўшыся ў адно, выступілі, гатовыя да бою.
Бо на месца прыбыў сам Антыёх, і сябры, што з ім былі, пад відам шлюбу з ёю, каб забраць вялікія грошы пад назваю пасагу.
Калі багаты спатыкаецца, падтрымаюць яго прыяцелі яго, а калі бедны ўпадзе, адпіхнуць яго нават сябры.