Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ТВОРЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «творца» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ТВОРЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?

Ды я і не ўмею ліслівіць, бо зараз жа ўзяў бы мяне Творца мой.

Сустракаюцца багаты і бедны: абодвух іх Творца — Госпад.

Як не ведаеш, якая дарога ветру і якім чынам фармуюцца косці ва ўлонні цяжарнай, так не ведаеш спраў Божых, Які ёсць Творца ўсяго.

Я — Госпад, ваш Святы, Творца Ізраэля, ваш Валадар».

Гэта кажа Госпад, Адкупіцель твой і Творца твой ад улоння: «Я — Госпад, Які стварыў усё, распасцёр нябёсы адзін, расцягнуў зямлю; а хто са Мною?

А цяпер, Госпадзе, Ты — Айцец наш, мы ж — гліна; Ты — Творца наш, мы ўсе — творы рук Тваіх!

Бо спадзяваўся на горад, які мае моцныя падмуркі, будаўнічы якога і творца — Бог.

А малітва была такая: «Госпадзе, Госпадзе Божа, Творца ўсяго, Страшны і Магутны, Справядлівы і Міласэрны, адзіны Валадару і Дабрадзею,

але ж Творца Сусвету — Той, Хто ўтварыў нараджэнне чалавека і Хто даў існаваць усяму, у Сваёй міласэрнасці зноў верне вам дух і жыццё, таму што вы пагардзілі сабою цяпер дзеля Яго закону».

Затым, затым, Божа бацькі майго і Божа спадчыны Ізраэля, Валадару неба і зямлі, Творца водаў, Цар усяго стварэння Свайго, выслухай маленне маё

Калі, захопленыя іх хараством, лічылі іх за багоў — то мусілі зразумець, наколькі магутнейшы іх Валадар: бо стварыў іх Пачатак і Творца прыгажосці.

бо з магутнасці і прыгажосці стварэнняў пазнаецца іх Творца.

але тое, што рукой апрацавана, праклята і яно, і яго творца; ён — за тое, што зрабіў, яно — за тое, што, хоць марнае, атрымала назву бога.

Ён адзін, Узвышні Творца ўсемагутны і Валадар моцны, наганяючы вялікі страх, Які сядзіць на троне Сваім і валадарыць, — Бог.

і кожная адборная праца будзе апраўдана, і кожны творца яе праз яе будзе ўшанаваны.

Тады загадаў і сказаў мне Творца ўсяго, і Той, Хто стварыў мяне, даў мне адпачываць у палатцы маёй,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter