Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ТЫСЯЧАМІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «тысячамі» сустракаецца 20 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ТЫСЯЧАМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Барак, сабраўшы сыноў Забулона і Нэфталі ў Кадэсе, вырушыў з дзесяццю тысячамі ваяроў, маючы ў таварыстве сваім Дэбору.

Сказаў ім цар: «Я зраблю тое, што вам здаецца правільным». І стаў цар у браме; а ўсё войска праходзіла па частках сваіх сотнямі і тысячамі.

Калі ён вярнуўся ў Сікэлаг, перабеглі да яго з пакалення Манасы: Эдна, і Ёзабад, і Ядзігэль, і Міхаэль, і Ёзабад, і Элію, і Сэлетай, і кіраўнікі над тысячамі ў Манасы;

з тысячай двумастамі калясніц, з шасцюдзесяццю тысячамі коннікаў, і з безліччу народа, які ішоў з ім з Егіпта, гэта значыць: з лібійцамі, і сакцыйцамі, і этыёпцамі.

Або які цар, збіраючыся ісці на вайну супраць другога цара, не сядзе перш і не абдумае, ці мог бы ён з дзесяццю тысячамі пайсці супраць таго, які ідзе на яго з дваццаццю тысячамі?

І на світанні Юда з’явіўся на раўніне з трыма тысячамі чалавек ваяроў; акрамя панцыраў і мечаў не мелі іншай зброі, як хацелі.

І прыбылі ў Ідумею, і ў Бэтсуры паставілі лагер; і Юда з дзесяццю тысячамі ваяроў пайшоў насустрач ім.

і падняліся, і адправіліся ў Бэрот з дваццаццю тысячамі пешакоў і з дзвюма тысячамі коннікаў.

І Юда паставіў лагер у Эласе з трыма тысячамі адборных ваяроў;

І Ёната з сарака тысячамі адборных ваяроў пайшоў на яго ў бой і прыбыў у Бэтсан.

І Антыёх наблізіўся да Доры са ста дваццаццю тысячамі ваяроў і васьмю тысячамі коннікаў,

і аб тым, што сталася ў Бабілоніі ў баі супраць галатаў, калі яны выйшлі ў бой васьмю тысячамі разам з чатырма тысячамі мацэдонцаў, — калі мацэдонцы апынуліся ў цяжкім становішчы, тых восем тысяч знішчыла сто дваццаць тысяч, дзякуючы той дапамозе, якую атрымалі з неба, і ўзялі здабычу надта вялікую;

А выступіў ён з трыма тысячамі пешых і чатырмастамі коннікамі.

і сказаў яму: «Гэта кажа вялікі цар, валадар усяе зямлі: вось жа, ты пойдзеш ад майго імя ды возьмеш з сабой мужоў, упэўненых у сваіх сілах, са ста дваццаццю тысячамі пешых ды з мноствам коней, і з дванаццаццю тысячамі коннікаў;

і сказаў яму: «Гэта кажа вялікі цар, валадар усяе зямлі: вось жа, ты пойдзеш ад майго імя ды возьмеш з сабой мужоў, упэўненых у сваіх сілах, са ста дваццаццю тысячамі пешых ды з мноствам коней, і з дванаццаццю тысячамі коннікаў;

Прыйшоў Асур з гор, з поўначы, прыйшоў з тысячамі ваяроў сваіх, мноства якіх заняло ручаі, і конніца іх пакрыла ўзгоркі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter