Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

УЛЮБЁНЫЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Улюбёныя» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Клышкi.

УЛЮБЁНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Улюбёныя! Не пішу для вас новае прыказанне, але прыказанне старадаўняе, якое вы мелі ад пачатку: даўняе прыказанне ёсць слова, якое вы чулі.

Улюбёныя, мы цяпер дзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, кім мы будзем. Ведаем, што, калі гэта выявіцца, мы будзем падобныя да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім Ён ёсць.

Улюбёныя, калі сэрца наша не асуджае нас, маем адвагу перад Богам

Улюбёныя! Не кожнаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо прыйшло ў свет многа фальшывых прарокаў.

Улюбёныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць, нарадзіўся ад Бога і ведае Бога.

Улюбёныя, калі Бог нас так палюбіў, дык і мы мусім любіць адзін аднаго.

Улюбёныя, прыкладаючы ўсю стараннасць, каб напісаць вам пра супольнае наша збаўленне, я палічыў неабходным напісаць вам, каб заахвоціць змагацца за веру, аднойчы перададзеную святым.

Вы ж, улюбёныя, майце ў памяці словы, сказаныя Апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Вы ж, улюбёныя, грунтуючыся на найсвяцейшай веры вашай, молячыся ў Духу Святым,

Гэтак, браты мае найдаражэйшыя і вельмі пажаданыя, радасць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, улюбёныя.

ведаючы, улюбёныя Богам браты, выбранне ваша,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter