і залатыя мышы былі паводле ліку гарадоў філістынскіх, пяці кіраўнікоў іх, ад умацаванага горада аж да пасялення, што было без муроў; камень той вялікі, на якім паставілі каўчэг Госпадаў, на полі Ешуа з Бэтсаміта, ёсць сведка гэтаму па сённяшні дзень.
А ўвайшоўшы ў Юдэю і падышоўшы да Бэтсура, умацаванага месца, аднак адлеглага ад Ерузаліма на пяць стадый, ён асадзіў яго.
Па перамозе іх і поўным знішчэнні накіраваў войска таксама супраць умацаванага горада Эфрон, дзе пражывала многа розных народаў, і сталі там перад мурамі дужыя маладыя ваяры і мужна абараняліся, а ўнутры было многа асадных машын і кідальных прылад.