Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

УМАЦАВАНЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «умацаваны» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

УМАЦАВАНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
«Зараз жа, як атрымаеце ліст гэты, то, як вы маеце дзяцей гаспадара вашага, і калясніцы, і коней, і горад умацаваны, і зброю,

Умацаваны пасад Твой з таго часу, спакон вякоў — Ты.

і на кожную вежу ўзнесеную, і на кожны мур умацаваны,

У той дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — калок, які быў умацаваны на пэўным месцы, не вытрымае, але зломіцца і зваліцца, а ўсё, што на ім вісела, прападзе, — бо гэта сказаў Госпад».

Бо ператварыў Ты месца ў разваліны, умацаваны горад у руіны, крэпасць пыхліўцаў, каб не была больш горадам, і не будзе адбудаваная вечна.

Горад умацаваны будзе спустошаны; пасяленне бязлюднае і пакінутае — быццам пустыня; там будзе пасвіцца цяля, там будзе спачываць і аб’ядаць галінкі яго.

Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Умацаваны, вельмі шырокі славуты мур Бабілона заваліцца, а брамы яго высокія згараць у агні, і надарма працавалі народы, і людзі на агонь марнавалі сілы».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter