Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

УСЯКАЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Усякая» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

УСЯКАЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, хай не будзе квашанай, бо нічога квашанага, ані мёду не павінны вы спальваць у ахвяру Госпаду.

Усякая жывёліна, якая поўзае па зямлі, — гэта брыдота, нельга яе ўжываць у ежу.

Усякая душа, якая не будзе посціць у той дзень, будзе вынішчана з народа свайго.

Усякая дарога чалавека здаецца яму вернай, але Госпад узважвае сэрцы.

Хай усякая яма будзе засыпана, і кожная гара і ўзгорак хай будуць паніжаны, і крывізны хай стануць роўнымі, а церні — гладкімі дарогамі.

А Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Усякая расліна, якой не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, выкарчавана будзе.

Хай усякая яма будзе засыпана, і кожная гара і ўзгорак хай будуць паніжаны, і крывізны хай стануць роўнымі, а церні — гладкімі дарогамі,

і ўбачыць усякая плоць збаўленне Бога”».

Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.

ды дай месца закону Узвышняга. Усякая бо мудрасць — страх Божы, і ў ёй баяцца Бога, і ва ўсякай мудрасці — размяшчэнне Закону.

Ува мне — ласка ўсякай дарогі, і праўды, ува мне — усякая надзея жыцця і дабрадзейнасці.

І ён адказаў яму: «Калі каго мучыць дэман або найгоршы дух, то спалі сэрца і печань рыбы перад мужчынам або жанчынай, і ўцячэ ад іх усякая напасць, і не прыступіцца да іх навек.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter