Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

УСЮДЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «усюды» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

УСЮДЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А Саўл, умацаваўшы сваё цараванне над Ізраэлем, ваяваў наўкола з усімі сваімі ворагамі: з Маабам, і з сынамі Амона, і з Эдомам, і з царамі Собы і з філістынцамі; і куды б толькі ён ні павяртаўся, усюды перамагаў.

і Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я забіваў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім; і ўславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх, што жывуць на зямлі.

Вестуны, якіх паслалі, спяшаліся выканаць загад цара; калі цар і Аман спраўлялі застолле — хутка і ў Сузах быў вывешаны эдыкт, чым выклікаў у самім горадзе замяшанне. 15а І застоллі справілі ўсе пагане; цар жа і Аман, калі ён увайшоў у царскі палац, з прыяцелямі частаваліся. 15б Дык усюды разыходзілася копія ліста, плач і вялікая жалоба была ва ўсіх юдэяў. 15в Юдэі прызывалі Бога бацькоў сваіх і маліліся: 15г «Госпадзе, Божа, Ты адзіны Бог над намі ў небе, і няма іншага Бога, акрамя Цябе. 15д Калі б бо спаўнялі закон Твой і прыказанні, жылі б бяспечна і спакойна ўвесь час жыцця нашага. 15дж Цяпер жа за тое, што не споўнілі прыказанні Твае, нахлынула на нас уся гэта бяда. 15дз Справядлівы Ты, і міласцівы, і ўзвышні, і магутны, Госпадзе, і ўсе дарогі Твае справядлівыя. 15е Ды цяпер, Госпадзе, не аддавай дзяцей сваіх у няволю, ані жонак нашых на ганьбу і загубу, — Ты, Які быў да нас літасцівым ад Егіпта аж дасюль. 15ё Злітуйся над галоўнай часткай Тваёй і не аддавай на ганьбу Тваю спадчыну, каб ворагі нашы не ўладарылі».

І Я выцягну руку Маю супраць іх, і перамяню край гэты ў зямлю пустынную і дзікую, пачаўшы ад пустыні аж да Рэблы — усюды, дзе пражываюць, — і даведаюцца, што Я — Госпад”».

Магутны Бог можа шчодра ўзбагаціць вас усякімі ласкамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы усякі дастатак ды каб вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,

хай не будзе выключэннем аніводзін луг у нашай раскошы: усюды пакінем сляды весялосці; бо гэта доля наша і гэта наша спадчына.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← УСЮ
УСЯ →