Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЕЖАХ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вежах» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча.

ВЕЖАХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Над скарбамі цара быў Азмавэт, сын Адзіэля, а над скарбамі ў правінцыі, у гарадах, у вёсках і ў вежах стаяў Ёнатан, сын Озіі.

І ў Ерузаліме зрабіў машыны, па-майстэрску прыдуманыя, якія памясціў на вежах і па вуглах муроў, каб страляць з лукаў і кідаць вялікія камяні; і пашырылася слава яго імя далёка таму, што яму цудоўна дапамагаў Госпад і зрабіў яго магутным.

Сыны Арадыя і войска тваё былі кругом на мурах тваіх, і гамадыйцы былі на вежах тваіх. Павесілі яны свае шчыты вакол на тваіх мурах, дадаючы прыгажосці табе.

І яны перад ім замкнуліся ў вежах, і ён наблізіўся да іх і пракляў іх, і спаліў іх вежы разам з усімі, хто ў іх схаваўся.

Тыя ж, што з Сімонам былі, сквапныя былі на грошы, ды некаторыя, што ў вежах былі, далі перакупіць іх грашыма, і, узяўшы семдзесят тысяч драхм, дазволілі некаторым уцячы.

Дзейнічаючы са зброяй у руках, паспяхова ў дзвюх вежах забіў болей дваццаці тысяч.

І ўзяў кожны сваю баявую зброю, і, распаліўшы агні ў вежах муроў сваіх, правартавалі ўсю тую ноч.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВЕЖАЎ →