Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЕЛІЧЧУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «веліччу» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ВЕЛІЧЧУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І ў малітве прасіў: “Госпадзе, Божа, не губі народ Твой і спадчыну Тваю, якую адкупіў Ты веліччу Сваёй, бо вывеў з Егіпта дужаю рукой.

І загадаў справіць багатае застолле ўсім князям і ўрадоўцам сваім, застолле для Эстэр; дый вызваліў ад падатку ўсе правінцыі і даў шчодрыя дары з царскай веліччу.

атачы сябе прыгажосцю і веліччу і адзенься ў славу і прыгажосць.

Хай напоўняцца вусны мае хвалою Тваёй, цэлы дзень — веліччу Тваёй.

Напоўні Сіён веліччу Сваёй, ды хвалою Сваёю — святыню Сваю.

І цяпер, калі ты і Сара маліліся, я прадставіў перад веліччу Госпада напамін мальбы вашай; і калі ты хаваў памерлых, падобна.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter