Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЕР — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вер» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЕР

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо і браты твае, і дом бацькі твайго, нават яны чыняць подступы супраць цябе і крычаць за табою на поўны голас; не вер ім, калі будуць гаварыць табе добрае.

Але Ісус, пачуўшы гэтае слова, адказаў яму: «Не бойся, толькі вер, і будзе яна збаўлена».

Ты, аднак, не вер ім, бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны пакляліся клятвай не есці і не піць, пакуль не заб’юць яго, і ўжо прыгатаваліся, чакаючы твайго дазволу».

Вер Богу, і Ён палюбіць цябе, і ўскладай надзею на Яго, і Ён накіруе дарогу тваю; бойся Яго і з Ім дачакаешся старасці.

Не вер ніколі свайму ворагу, бо, як медзь іржавее, так і яго ліхота,

Не дазваляй сабе гаварыць з ім, як з роўным сабе, ды не вер многім яго словам; бо доўгімі размовамі будзе выпрабоўваць цябе, і, насміхаючыся, пранікне ў таямніцы твае.

Не вер жыццю іх, ды не звяртай увагі на труды іх.

ды не вер кожнаму слову. Ёсць той, хто грашыць языком, але не ад душы;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВЕРА →