Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЕСТКА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вестка» сустракаецца 23 разы у 23 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЕСТКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо ён меў пяць гадоў, калі надышла вестка пра Саўла і Ёнатана з Езрагэля, і нянька яго, схапіўшы яго, уцякла; і калі яна паспешна ўцякала, ён упаў і скалечыўся, і называўся ён Мэрыбаал.

І, калі яны былі яшчэ ў дарозе, дайшла да Давіда вестка, што казала: «Абсалом забіў усіх сыноў цара, і з іх не засталося ніводнага».

А вестка аб гэтым дайшла да Ёаба, Ёаб жа прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся; і ўцёк Ёаб у палатку Госпадаву, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.

І сталася, калі разышлася вестка аб загадзе цара і калі па загадзе яго многа прыгожых дзяўчат было прыведзена ў Сузы і перададзена пад апеку Эгэя, таксама Эстэр была ўзята ў дом цара пад апеку Эгэя, вартаўніка жонак.

Дайшла гэтая вестка да Мардахэя, і ён зараз жа перадаў Эстэр, і яна — цару ад імя Мардахэя.

Хай не млее сэрца ваша, і не бойцеся весткі, якую пачуеце на зямлі, бо ў адзін год прыйдзе вестка, а другая — у другі год, а на зямлі — гвалт, і валадар на валадара.

І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён устаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў у попел.

І разышлася вестка пра гэта па ўсёй той зямлі.

сляпыя бачаць, і кульгавыя ходзяць, і пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чуюць, і мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогім абвяшчаецца добрая вестка,

Разышлася тады гэтая вестка між братамі, што вучань той не памрэ. Але Ісус не сказаў яму: «Не памрэ», а толькі: «Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе да таго?»

І вестка пра іх дайшла да вушэй царквы, што ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу пайсці ажно ў Антыёхію.

Калі ж хацелі яго забіць, дайшла да трыбуна кагорты вестка, што ўвесь Ерузалім збунтаваўся,

Але слова Госпада трывае вечна. Гэта вось слова прынесена вам як добрая вестка.

Таму была абвешчана добрая вестка нават мёртвым, каб яны, хоць суджаныя целам па-чалавечы, жылі духам па Божаму.

І такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам, што Бог ёсць святло і няма ў Ім ніякае цемры.

Бо і нам абвешчана добрая вестка, таксама як і тым, але не дало карысці ім чутае слова, бо не спалучана было яно з вераю тых, якія чулі.

Дык вось застаецца, што ўвойдуць у яго некаторыя, а тыя, якім была раней абвешчана добрая вестка, не ўвайшлі з прычыны непаслухмянасці.

А калі Лісімах са згоды Мэнелая дапусціўся многіх святататстваў у горадзе ды вестка аб гэтым выйшла вонкі, то народ узбунтаваўся супраць Лісімаха, бо ўжо шмат залатых рэчаў было страчана.

Але калі разышлася лжывая вестка, што быццам Антыёх памёр, дык Язон, падабраўшы сабе не менш тысячы ваяроў, неспадзявана напаў на горад; а калі тых, што былі на муры, змусілі ўцякаць, ды калі нарэшце здабылі горад, — Мэнелай уцёк у крэпасць.

Калі ж вестка аб гэтых падзеях дайшла да цара, цар меў падазрэнне, што Юдэя ад саюзу адпала; і з-за гэтага пакінуў Егіпет, разлютаваўшыся ў душы, пры гэтым зброяй здабыў ён горад

Вестка ж аб паходзе Міканора дайшла да Юды, і ён паслаў сваім ваярам паведамленне аб набліжэнні войска.

Але пасля трох гадоў дайшла да Юды вестка, што Дэмэтрый, сын Сэлеўка, прыплыў у порт Трыпаліса з моцным войскам і флотам,

І ў васемнаццатым годзе дваццаць другога дня першага месяца да Набукаданосара, цара асірыйцаў, прыйшла вестка ад магнатаў, што ён маніцца адпомсціць, як сказаў, усёй зямлі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter