Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВОРАГУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ворагу» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ВОРАГУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.

Дык зняў цар пярсцёнак свой з рукі сваёй ды даў яго Аману, сыну Амадата, з роду Агага, ворагу юдэяў.

Усе палюбоўнікі твае забыліся пра цябе і не звяртаюцца да цябе, бо Я нанёс табе паразу, як ворагу, жорсткім пакараннем дзеля мноства правін тваіх, бо цяжкімі сталіся твае грахі.

Таму хачу, каб маладыя выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам, не давалі аніякай падставы ворагу для знеслаўлення.

Не змогуць яны супрацьстаць ані цару, ані ворагу.

Не шкодзь ані ў малым, ані ў вялікім і не станавіся прыяцелем ворагу. Бо ліхое імя, і ўпіканне, і ганьбу атрымаеш: так кожны грэшнік і крывадушнік ненавісны і двуязычны.

Не вер ніколі свайму ворагу, бо, як медзь іржавее, так і яго ліхота,

Не кажы іх ані прыяцелю, ані ворагу, і калі ты даведаўся пра злачынства, не выкрывай,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter