Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВОСЕМДЗЕСЯТ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «восемдзесят» сустракаецца 42 разы у 41 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ВОСЕМДЗЕСЯТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Таксама Матусал пражыў сто восемдзесят сем гадоў і меў сына Ламэха.

І жыў Матусал па нараджэнні Ламэха семсот восемдзесят два гады і меў сыноў і дачок.

Пражыў жа Ламэх сто восемдзесят два гады і меў сына,

Абрам меў восемдзесят шэсць гадоў, калі Агар нарадзіла яму Ізмаэля.

І споўнілася дзён Ізаака сто восемдзесят гадоў.

Майсей жа меў восемдзесят гадоў, а Аарон восемдзесят тры, калі яны выказаліся перад фараонам.

Усіх палічаных у лагеры Юды хай будзе сто восемдзесят шэсць тысяч чатырыста, і хай па дружынах сваіх яны першыя будуць выходзіць.

было налічана восем тысяч пяцьсот восемдзесят.

Такім чынам, захаваў мне Госпад жыццё, як паабяцаў, да сённяшняга дня. Сорак пяць гадоў мінула з таго часу, як Госпад сказаў словы гэтыя Майсею, калі Ізраэль вандраваў праз пустыню; цяпер маю восемдзесят пяць гадоў,

І ўпакораныя былі ў той дзень маабцы ізраэльцамі, і восемдзесят гадоў зямля жыла спакойна.

І сказаў цар Даэгу: «Ты ідзі і ўдар святароў». І Даэг ідумеец, пайшоўшы, ударыў святароў; і знішчыў у той дзень восемдзесят пяць чалавек, апранутых у льняны эфод.

А Барзэлай быў вельмі стары, гэта значыць, меў ён восемдзесят гадоў; і ён забяспечыў цара харчам, калі ён быў у Маханаіме; бо быў чалавекам вельмі багатым.

Маю сёння восемдзесят гадоў; ці хопіць мне розуму, каб разабраўся я, што салодкае, а што горкае? Ці можа пацешыць паслугача твайго ежа і пітво? Або ці магу я яшчэ слухаць голас спевакоў і спявачак? Пашто паслугач твой мае быць лішнім цяжарам гаспадару майму, цару?

І ў Саламона было яшчэ семдзесят тысяч тых, што насілі цяжары, і восемдзесят тысяч каменябойцаў у гарах,

І вярнуўся Рабаам у Ерузалім, і сабраў увесь дом Юды і пакаленне Бэньяміна, сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб пачаць вайну з Ізраэлем і вярнуць царства Рабааму, сыну Саламона.

І запанаваў вялікі голад у Самарыі, бо доўга трымалася аблога, пакуль галава асла каштавала восемдзесят сікляў срэбра, а чвэрць каба галубінага памёту — пяць сікляў срэбра.

Такім чынам, увайшлі яны, каб скласці ахвяры і цэласпаленні; а Егу паставіў ля сябе звонку восемдзесят чалавек і сказаў ім: «Хто дазволіць уцячы аднаму з гэтых людзей, якіх я прывяду ў вашы рукі, сваёй душой заплаціць за тую душу».

І здарылася ў тую самую ноч: выйшаў Анёл Госпадаў і пабіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч чалавек. І, калі раніцай яны падняліся, убачылі, што ўсе вакол мёртвыя.

І браты іх ва ўсіх пакаленнях Ісахара, наймацнейшыя ў бітве, налічвалі восемдзесят сем тысяч.

з сыноў Геброна: кіраўнік Эліэль ды браты яго — восемдзесят;

А былі яны з братамі сваімі абраны спяваць Госпаду, усе настаўнікі, лікам дзвесце восемдзесят восем.

І адлічыў Саламон семдзесят тысяч мужчын насільшчыкаў ды восемдзесят тысяч тых, якія здабывалі камяні ў гарах і тры тысячы шэсцьсот наглядчыкаў за імі.

І семдзесят тысяч з іх прызначыў на тое, каб насілі яны цяжары; і восемдзесят тысяч — каб здабывалі камяні ў гарах; а тры тысячы шэсцьсот — на наглядчыкаў за работамі людзей.

Рабаам прыбыў у Ерузалім і склікаў усё пакаленне Юды і Бэньяміна — сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб ваяваць з Ізраэлем і вярнуць сабе сваю ўладу царскую.

А Аса меў войска з Юдэі, узброенае шчытамі і дзідамі, — трыста тысяч; з пакалення ж Бэньяміна ўзброеных шчытамі і дзідамі — дзвесце восемдзесят тысяч: усе яны былі наймужнейшымі ваярамі.

і на яго баку Ёганан кіраўнік, і з ім дзвесце восемдзесят тысяч чалавек,

і на яго баку Ёзабад, і з ім сто восемдзесят тысяч спрактыкаваных ваяроў.

І адразу ж за ім увайшоў святар Азарыя, а з ім восемдзесят святароў Госпадавых, людзей наймужнейшых;

З сыноў Сафаціі: Забадзія, сын Міхаэля, і з ім восемдзесят чалавек.

сыноў Бэтлехэма і Нэтофы — сто восемдзесят восем;

Усе левіты ў святым горадзе налічвалі дзвесце восемдзесят чатыры чалавекі.

Колькасць нашых гадоў — семдзесят або, у здароўі, восемдзесят, а большая частка іх — праца і марнасць, бо хутка праходзяць, а мы адлятаем.

Ёсць шэсцьдзесят царыц, і наложніц восемдзесят, і дзяўчат без ліку.

І выйшаў анёл Госпадаў, і забіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч; і абудзіліся раніцай, і вось, усе яны — мёртвыя трупы.

прыйшлі людзі з Сіхэма, з Сіло і з Самарыі восемдзесят чалавек з аголенымі бародамі, раздзёртымі шатамі і нарэзамі на целе. І неслі яны ў руках дарункі і кадзіла, каб скласці ў ахвяру ў доме Госпада.

«Яны пасланы былі царом Сірыі; і калі блюзнілі, выйшаў анёл і знішчыў сярод іх сто восемдзесят пяць тысяч.

І цяпер святкуйце свята палатак з месяца Каслеў у сто восемдзесят восьмым годзе.

абяцаючы цару пры вырашэнні трыста шэсцьдзесят талентаў срэбрам, і з нейкіх іншых даходаў — восемдзесят талентаў;

На працягу ж трох дзён пала восемдзесят тысяч: прычым сорак тысяч пала ў самім баі ад рук забойцаў, а не меней чым забітых было прададзеных у няволю.

Ён прыпомніў ім і выпадкі дапамогі, якую атрымалі іх бацькі і аб перамозе над Санхэрыбам, калі сто восемдзесят пяць тысяч загінула,

і не думаў ён аб моцы Божай, але паклаўся на мноства пешых і на тысячы коннікаў, а таксама на восемдзесят сланоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter