Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВОЎНУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «воўну» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ВОЎНУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
то я рассцялю на таку стрыжаную воўну і, калі раса будзе толькі на воўне, а на ўсёй зямлі будзе суха, буду ведаць, што рукою маёй, як Ты сказаў, Ты вызваліш Ізраэль».

І так сталася. Устаўшы раніцай і сціснуўшы воўну, ён напоўніў поўную чашу расою.

А Мэса, цар Мааба, гадаваў многа жывёлы і даваў цару Ізраэля сто тысяч авечак і воўну са ста тысяч бараноў.

Ён дае снег, быццам воўну, іней, быццам попел, рассыпае.

Бо, як вопратку, так іх з’есць чарвяк, і, як воўну, так зжарэ іх моль, справядлівасць жа Мая будзе вечная ды збаўленне Маё — з пакалення ў пакаленне».

Дамаск гандляваў з табой дзеля шматлікасці тваіх вырабаў, дзеля мноства твайго багацця: віно з Гэльбона, і воўну з Сагара, і віно з Узала давалі табе на абмен;

Вы пілі малако, і апраналіся ў воўну, і забівалі, што тлустае, аднак статак авечак не пасвілі:

бо маці іх чужаложыла; ганебна паводзіла сябе, якая іх пачала; бо казала: «Пайду за сваімі палюбоўнікамі, якія даюць мне хлеб і воды мае, воўну маю і лён мой, аліву маю і напітак мой».

Таму вярнуся і забяру ў свой час сваё збожжа і віно сваё ў свой час; адбяру воўну сваю і лён свой, якія закрывалі яе сорам.

Я, аднак, адзін хадзіў часта ў Ерузалім у дні святочныя, як ёсць прадпісана для ўсяго Ізраэля ў вечным загадзе; заносіў я ў Ерузалім пяршыні фруктаў і звяроў, і дзесяціны буйной і дробнай жывёлы, і першую воўну авечак,

У той час жонка мая Ганна за плату займалася жаночай працай — прала воўну.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВОЎНЫ →