Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВУГОЛЛЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вуголле» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ВУГОЛЛЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Перад бляскам позірку Яго загарэлася вуголле агністае.

Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.

Узняўся дым з ноздраў Яго і агонь знішчальны з вуснаў Яго выйшаў; вуголле [агністае] пачало расцякацца з Яго.

Перад бляскам позірку Яго праплывалі хмары, град і агністае вуголле.

І загрымеў на нябёсах Госпад, і Найвышэйшы даў пачуць голас Свой: град і агністае вуголле.

бо вуголле пякучае збярэш ты на галаву яго, а Госпад адплаціць табе.

Дык, калі будзе галодны вораг твой, накармі яго; калі будзе сасмаглы, дай яму піць. Так вось робячы, вуголле гарачае насыпаеш яму на галаву.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter