Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЯРБЛЮДАМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вярблюдам» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ВЯРБЛЮДАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык вось, дзяўчына, якой я скажу: “Нахілі збан твой, каб я мог напіцца”, а яна адкажа: “Пі, і вярблюдам тваім я дам напіцца”, — гэта і ёсць тая, якую прызначыў Ты слузе Твайму, Ізааку, і з гэтага зразумею, што Ты аказваеш міласэрнасць гаспадару майму».

І, выліўшы ваду са збана ў паіла, пабегла да студні зачэрпнуць вады, і, начэрпаўшы, дала ўсім вярблюдам.

І ўвёў яго ў святліцу, і рассядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму вярблюдам, і падаў вады на мыццё ног яму і мужчынам, што прыйшлі разам з ім.

сказала мне: “І ты пі, і вярблюдам тваім я начэрпаю”, — гэта тая жанчына, якую прызначыў Госпад сыну гаспадара майго”.

Яна хутка зняла збан з пляча і сказала мне: “І ты пі, і вярблюдам тваім дам напіцца”. Папіў я, і напаіла яна вярблюдаў.

І Я аддам Рабу на пашу вярблюдам, і аманіцян — на логавішча для статкаў, і даведаецеся, што Я — Госпад Бог”.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter