Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЯРТАЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вяртацца» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЯРТАЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А была яна дзяўчына вельмі прыгожая, дзяўчына, якая не ведала мужа. Яна спусцілася да крыніцы, зачэрпнула поўны збан і хацела вяртацца.

але я дужы як тады, калі пасланы быў дзеля выведвання, колькі ў мяне тады было сілы, столькі і цяпер маю для таго, каб ваяваць ды ісці ў паход і вяртацца.

Дык Наомі, бачачы, што Рут цвёрда вырашыла ісці з ёю, не пажадала пярэчыць і далей пераконваць яе вяртацца да сваіх.

І калі народ зямлі ў час урачыстасці з’яўляецца перад Госпадам, то той, хто ўваходзіць праз паўночную браму, каб пакланіцца, мусіць выйсці праз паўднёвую браму, а хто ўваходзіць праз паўднёвую браму, мусіць выйсці праз паўночную браму: ніхто не павінен вяртацца той жа самай брамай, праз якую ўвайшоў, але мусіць выйсці праз супрацьлеглую.

І, атрымаўшы ўва сне наказ, каб не вяртацца да Ірада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.

І, калі прабыў там тры месяцы, то юдэі ўчынілі супраць яго змовы, дык ён сабраўся плыць у Сірыю, і меў намер вяртацца праз Мацэдонію.

Аднойчы ўвайшоў у горад, называны Персэполь, і паспрабаваў абрабаваць храм і авалодаць горадам; дзеля таго, калі натоўп схапіўся за зброю, Антыёх прымушаны быў жыхарамі ўцякаць і мусіў з сорамам вяртацца дамоў.

І далей казаў: «Правільна, каб ты ўзяў яе. Ды слухай мяне, браток, і гэтай ноччу пагавару пра дзяўчыну, каб узяць яе табе за жонку, і, калі вернемся з Рагэса, справім вяселле з ёю. Ведаю таксама, што Рагуэль не можа адмовіць адносна яе табе. Бо ён ведае, што калі аддасць яе іншаму мужчыне, той смерцю памрэ паводле прысуду кнігі Майсеевай, бо табе выпадае атрымаць спадчыну і дачку яго, болей чым якому іншаму чалавеку. Дык цяпер, браток, слухай мяне, і будзем гаварыць у гэтую ноч аб гэтай дзяўчыне, і заручым яе з табою, і, калі будзем вяртацца з Рэгэса, возьмем яе з сабой, і павядзём яе з сабой ў твой дом».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter