Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЫКАЖУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «выкажу» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЫКАЖУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І паклаў перад ім хлеб. Той гаворыць: «Не буду есці, пакуль не выкажу слоў маіх». Той адказаў: «Гавары».

“Нават калі Балак дасць мне поўны свой дом срэбра і золата, не змагу працівіцца слову Госпада; ані што добрае, ані што ліхое не выкажу з сэрца свайго, але толькі тое, што Госпад скажа, тое і я скажу?”

Таму я скажу: “Паслухайце мяне, і нават я выкажу вам сваё разуменне.

то і я адкажу ў сваю чаргу і выкажу сваю думку.

Звярніцеся да майго выкрывання: вось, удыхну ў вас дух мой і выкажу вам словы мае.

І анёл сказаў мне: «Чаго дзівішся? Я табе выкажу таямніцу жанчыны і звера, што яе носіць, які мае сем галоў і дзесяць рагоў.

і я спакойна выкладу навуку і рупліва растлумачу мудрасць, і зваж у сэрцы сваім на словы мае. Выяўлю ў бесстароннасці духа дабрадзейнасці, якія Бог ад пачатку ўклаў у справы Свае, і праўдзіва выкажу Яго веды.

Дзевяць пажаданняў сэрца высока ацаніў я, і дзесятае выкажу я чалавечаю моваю:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter