Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЫПРАБАВАННЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «выпрабаванне» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ВЫПРАБАВАННЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
бо выпрабаванне надышло. “І што, калі ён пагарджае скіпетрам? Такі не ўстаіць”, — кажа Госпад Бог.

Ён, выслухаўшы гэтыя словы, выставіў іх на дзесяцідзённае выпрабаванне.

Ведайце, што выпрабаванне веры вашай выклікае цярплівасць.

Тыя, што ўсклалі надзею на Яго, — зразумеюць праўду, і верныя будуць супачываць пры Ім у міласці, бо ласка і міласэрнасць — для святых Яго і выпрабаванне — для выбраннікаў Яго.

што ласкай і міласэрнасцю надзяляе Бог святых Сваіх і выпрабаванне — для выбраннікаў Яго.

Як бо прыйшло на іх выпрабаванне — хоць атрымалі яны настаўленне з міласэрнасцю, — зразумелі, колькі пакут пацярпелі бязбожныя, асуджаныя з гневам.

Кранула ж выпрабаванне смерці і справядлівых, і многія загінулі ў пустыні, але не доўга трываў гнеў Твой.

Гліняныя пасудзіны выпрабоўвае печ, і выпрабаванне справядлівых людзей — у бядзе.

Не хвалі чалавека перад размовай: яна бо ёсць выпрабаванне людзей.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter