Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЮБІЛЕЙНАГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «юбілейнага» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ЮБІЛЕЙНАГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі аднак не здабудзе рука яго належных сродкаў на выкуп, то пакупнік будзе валодаць тым, што купіў, аж да юбілейнага года. А ў юбілейны год усё прададзенае вернецца гаспадару і ранейшаму ўладальніку.

але будзеш з ім абыходзіцца як з парабкам і пасяленцам. Будзе ён табе служыць толькі да года юбілейнага,

І ён павінен разлічыцца з тым, хто купіў яго, пачынаючы з таго года, калі ён прадаў сябе, да года юбілейнага, і грошы, за якія ён прадаў сябе, належыць аддаць яму па лічбе гадоў і па правіле найміта.

Але калі да юбілейнага года застаецца многа гадоў, то адпаведна да лічбы іх павялічыць ён цану выкупу адносна цаны пакупкі.

то святар вылічыць суму ацанення за [зямлю] паводле колькасці гадоў да юбілейнага года, і той, хто ахвяраваў, аддасць яе ў той самы дзень як святую рэч для Госпада.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter