Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЮДЭЙСКУЮ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Юдэйскую» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЮДЭЙСКУЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Такім чынам, выйшла яна з месца пражывання свайго разам з абедзвюма нявесткамі і ўжо ў дарозе, калі вярталіся яны ў зямлю Юдэйскую,

Дык напалохаўся Ілля і, устаўшы, пайшоў, каб уратаваць жыццё сваё; і прыйшоў ён у Бээр-Сэбу юдэйскую, і пакінуў там свайго паслугача,

Хай ведае цар, што мы хадзілі ў Юдэйскую краіну ў дом Вялікага Бога, які будуецца з квадратнага каменя, і дрэва ўкладаецца ў сцены; і праца гэта робіцца старанна ды расце ў іх руках.

Дык вярнуліся ўсе жыхары Юдэі з усіх месцаў, у якія былі выгнаныя, і прыйшлі ў зямлю Юдэйскую да Гадаліі ў Міцпу, і сабралі віна і пладоў вельмі многа.

Пасля таго прыйшоў Ісус і вучні Яго ў зямлю Юдэйскую, і там затрымаўся з імі, і хрысціў.

І сталася ў Іконіі, што падобным чынам увайшлі яны ў юдэйскую сінагогу і прамаўлялі так, што вялікае мноства юдэяў і грэкаў уверыла.

Зараз жа ўначы браты выправілі Паўлу і Сілу ў Бэрэю. Калі яны туды прыбылі, пайшлі ў юдэйскую сінагогу.

І сабраў Юда астатніх, і падбадзёрваў народ усю дарогу, пакуль не прыбылі ў Юдэйскую зямлю.

І Юда павярнуў у Азот, чужую зямлю, і развярнуў іх ахвярнікі, і спаліў агнём статуі багоў іх, і з гарадоў узяў здабычу. І вярнуўся ў юдэйскую зямлю.

І Дэмэтрый даведаўся, што Міканор і войска яго ў баі палі, ды зноў паслаў Бакхіда і Альцыма ў зямлю Юдэйскую і разам з імі правае крыло войска.

І ім далі яны лісты да мясцовых кіраўнікоў, каб адвялі іх у юдэйскую зямлю ў супакоі.

І паверыў яму Ёната ды зрабіў так, як ён сказаў, і адаслаў войска, і яны адышлі ў Юдэйскую зямлю.

І Сімон пачуў, што Трыфан сабраў многа войска, каб пайсці ў Юдэйскую зямлю і спустошыць яе.

І Трыфан з вялікім войскам адправіўся з Пталемеі ў Юдэйскую зямлю, і Ёната быў з ім як вязень.

калі Барух атрымаў забраныя калісьці з святыні пасудзіны дома Госпадава дзесятага месяца Сіван, каб завезці іх у зямлю Юдэйскую; срэбраныя пасудзіны, якія зрабіў Сэдэцыя, сын Осіі, цар Юдэйскі,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter