за выключэннем жанчын і дзяцей, жывёлы і ўсяго іншага, што ў горадзе знаходзіцца. Усю здабычу гэтую забяры сабе і спажывай здабычу ворагаў тваіх, якую даў табе Госпад, Бог твой.
калі па нашым уваходзе ў гэтую зямлю не будзе гэта вяроўка з пурпуровых нітак табой прымацавана да акна, праз якое спусціла ты нас, і забяры ў дом свой бацьку свайго, і маці, і братоў, і ўвесь род свой.
Учора прыбыў ты, і сёння я змушаю цябе ісці блукаць разам з намі, бо я сам не ведаю, куды іду. Вярніся і забяры з сабой братоў сваіх, і хай Госпад акажа табе міласэрнасць і праўду».
і сказаў ён свайму бацьку: «Галава мая! Галава мая!» Бацька ж загадаў слузе: «Забяры яго да яго маці!»
Збаў нас, Госпадзе Божа наш, і забяры нас з-паміж народаў, каб мы вызнавалі святое імя Тваё і ўслаўляліся славай Тваёю.
І сталася: праз многа дзён сказаў мне Госпад: «Устань і ідзі да Эўфрата ды забяры адтуль пояс, які Я загадаў табе схаваць там».
Дык цяпер, Госпадзе, забяры, прашу, душу маю ад мяне, бо лепшая мне смерць, чым жыццё».
Тады сказаў Табіэль у адказ сыну свайму Тобію: «Ён пакінуў мне свой подпіс і я даў яму свой подпіс ды падзяліў на дзве часткі і ўзялі кожны па адной з іх, і я даў яму адну частку з грашыма. І вось, цяпер мінае дваццаць гадоў, калі пакінуў у яго гэтыя грошы. І цяпер, сынок, пашукай сабе надзейнага чалавека, які пойдзе разам з табой, і дамо яму плату, як вернешся. І пакуль яшчэ я жывы, забяры грошы ад яго».
«Браце Азарыю, вазьмі з сабой адсюль чатырох паслугачоў і двух вярблюдаў, і едзь у Рагэс, і зайдзі да Габаэля, і ўручы яму распіску, і забяры ад яго грошы, і прывядзі яго з сабою на вяселле.