Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗАХАВАЎСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «захаваўся» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, праваслаўным, Клышкi.

ЗАХАВАЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Госпад сказаў Майсею: «Кій Аарона аднясі назад перад каўчэгам сведчання, каб захаваўся там як знак супраць бунту сыноў Ізраэлевых, і хай спыняць яны нараканні свае на Мяне, каб не загінуць».

І па двух месяцах вярнулася да бацькі свайго; і ўчыніў ён з ёй, як абяцаў, і яна не пазнала мужа. Адсюль узяўся звычай у Ізраэля, і звычай захаваўся,

Мааб быў бяспечны ад свайго маленства, і адпачываў спакойна на дрожджах сваіх, і не быў пераліваны з пасудзіны ў пасудзіну, і не выходзіў на выгнанне. Таму захаваўся смак яго ў ім і водар яго не змяніўся.

захаваўся дасюль доказ іх разбэшчанасці — пустэчы, што дыміліся, і дрэвы, што не ў свой час пладаносяць, і саляны стоўп, што тырчыць, помнік нявернай душы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЗАХАД →