І сказаў Госпад Гедэону: «Залішне народу пры табе, каб у яго рукі выдаў Я мадыянцаў; бо Ізраэль можа прысвоіць сабе славу, кажучы: “Сваімі сіламі вызвалены я”.
Не гневайся залішне, Госпадзе, і не май больш у памяці правіннасці. Глянь, вось, мы ўсе — народ Твой!
такім чынам, паколькі загад цара быў сур’ёзны і печ была залішне распалена, полымя агню забіла тых людзей, якія кідалі Сэдрака, Місака і Абдэнагу.
І будзе: калі хто будзе праракаваць залішне, дык хай скажуць яму бацька яго і маці яго, якія нарадзілі яго: “Не будзеш жыць, бо лжыва праракуеш у імя Госпада”; і паб’юць яго бацька яго і маці яго, якія нарадзілі яго, калі ён будзе праракаваць.
Ты ж, забойца і паміж усіх людзей найпаганейшы, не падымайся залішне, пакладаючыся на падманныя надзеі, не паднімай рукі на дзяцей неба;
Бо я слуга Твой і сын служанкі Тваёй, чалавек кволы і недаўгавечны, і залішне слабы, каб зразумець суд і законы.
Хлебам сваім падзяліся з галодным, і адзеннем — з голым; з усяго, што залішне ў цябе, — давай міласціну, і хай вока тваё не глядзіць нядобра, калі даеш міласціну.