Так, калі мы так будзем уцякаць і калі яны будуць нас даганяць, вы ўстаньце з засады і захапіце горад; і аддасць яго Госпад, Бог ваш, у вашы рукі.
І Ешуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем у заходняй частцы за горадам Гай. А Ешуа правёў тую ноч сярод народа.
І Гаал, сын Абэда, выйшаў і стаў на ўваходзе ў браму горада; устаў таксама і Абімэлех і ўсё войска з ім з месца засады.
Тады сыны Ізраэля паставілі кругом горада засады;
Такім чынам, усе сыны Ізраэля, устаўшы са сваіх месцаў, выстраілі строй у месцы, якое завецца Баал-Тамар. Засады, што былі вакол горада, пачалі паступова выходзіць са сховаў і выступаць ад заходняй часткі горада.
Калі ж сыны Бэньяміна ўбачылі, што яны слабейшыя, пачалі ўцякаць. Сыны Ізраэля, бачачы гэта, далі ім прастору для ўцёкаў, каб яны прыйшлі да прыгатаванай засады, якую зрабілі яны каля горада.
Падыміце сцяг над мурамі Бабілона! Павялічце варту, расстаўце варту, падрыхтуйце засады, бо так вырашыў Госпад і здзейсніў тое, што прадказаў супраць жыхароў Бабілона.
І яны выскачылі з засады да іх і іх забілі, і многія, параненыя, паўміралі; і астатнія ўцяклі ў горы, і пераможцы ўзялі ўсю іх здабычу.
Ухавала яго ад ворагаў і ўсцерагла яго ад тых, хто рыхтаваў яму засады; і ў цяжкім змаганні дала яму перамогу, каб ведаў, што пабожнасць за ўсё мацнейшая.