Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗАСТУПАЕЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «заступаецца» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Клышкi.

ЗАСТУПАЕЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Гэта кажа Валадар твой, Госпад і Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось жа выняў з рукі тваёй келіх слабасці, чару абурэння Майго; не наважышся болей, каб піць з яго.

Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».

Падобна і Дух успамагае нашай кволасці; бо мы не ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас у невымоўных уздыханнях.

Той жа, Хто пранікае сэрцы, ведае, чаго прагне Дух, бо Ён заступаецца за святых згодна з Богам.

Хто той, які асуджае? Хрыстос Ісус, Які памёр, але Які і ўваскрос, і Які сядзіць праваруч Бога, Ён заступаецца за нас.

Дык юдэі, пачуўшы аб паходзе Міканора і аб далучэнні да яго паганаў, пасыпалі сабе галовы зямлёю і прасілі Таго, Хто навечна ўстанавіў народ Свой, ды Хто відавочнымі знакамі заступаецца за Свой удзел.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter