Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗАВЕДЗЕНЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «заведзены» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ЗАВЕДЗЕНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і яны навернуцца сэрцам сваім у той зямлі, у якую былі заведзены, будуць пакутаваць і маліць Цябе ў зямлі няволі сваёй і прызнавацца: “Зграшылі мы, ліха вялі сябе, несправядліва паступалі,” —

калі звернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёй душой сваёй у зямлі няволі сваёй, у якую былі заведзены, ды будуць умольваць Цябе адносна дарогі свайго жыцця, якую даў Ты бацькам іх, і горада, які выбраў, ды дома, які пабудаваў я імю Твайму,

Калі хто ўсцярогся меча, той быў заведзены ў Бабілон ды служыў цару і сынам яго, аж пакуль не загадаў цар персаў,

І ўсе жонкі твае, і сыны твае будуць заведзены да халдэяў, і ты не ўцячэш ад рук іх, але будзеш схоплены рукою цара Бабілона; і горад гэты будзе спалены агнём”».

І сатру запоры Дамаска, і знішчу жыхароў з даліны Авэн і трымаючага скіпетр з Бэтэдэна, а народ сірыйскі заведзены будзе ў палон у Кір”, — кажа Госпад.

Пасля Ісус быў заведзены ў пустыню Духам для спакушэння д’яблам.

Ісус, поўны Духа Святога, вярнуўся ад Ярдана і быў Духам заведзены ў пустыню

Копія пісьма, якое паслаў Ярэмія тым, якія як нявольнікі мелі быць ведзены царом Бабілонскім у Бабілонію, каб паведаміць ім, што яму Бог даручыў. «Дзеля грахоў, якіх дапусціліся вы супраць Бога, будзеце заведзены ў няволю ў Бабілон царом Бабілонскім, Набукаданосарам.

і ідзі скора ў Мідыю, бо я веру слову Божаму, якое выказаў Навум у Нініве, бо ўсё будзе і здзейсніцца на Асірыі і Нініве, што прадказалі прарокі Ізраэля, якіх Бог паслаў; усё споўніцца і нішто не выпадзе з усіх слоў, але ўсё здзейсніцца ў свой час. І хутчэй будзе збаўленне ў Мідыі, чым у Асірыі і Бабілоне, бо я ведаю і веру, што ўсё, што сказаў Бог — будзе. І споўніцца, і не выпадзе слова з прадказанняў. І браты нашы, якія жывуць на зямлі Ізраэля, усе будуць рассеяны і заведзены ў няволю з зямлі найлепшай, і ўся зямля Ізраэля стане пустыняй, і Самарыя, і Ерузалім будуць пустыняю, і дом Божы будзе ў смутку, і будзе спалены, і стане пустыняю аж да часу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЗАВЁЗ →