Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗБАЎЛЮ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «збаўлю» сустракаецца 10 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея.

ЗБАЎЛЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Я абараню гэты горад і збаўлю яго дзеля Сябе і дзеля паслугача Свайго, Давіда».

Я — Той Самы аж да старасці, ды аж да сівізны буду падтрымліваць вас. Я стварыў, і Я вазьму, Я панясу і збаўлю.

І Я вызвалю цябе з рук ліхотнікаў і збаўлю цябе з рук гвалтаўнікоў».

Я збаўлю Мой статак, і больш не будзе ён здабычай, і буду судзіць між авечкай і авечкай.

Але дом Юды пашкадую і збаўлю іх у Госпадзе, Богу іх. Не збаўлю іх, аднак, ані лукам, ані мечам, ані вайною, ані коньмі, ані коннікамі».

Вось, Я вынішчу ўсіх, што крыўдзілі цябе ў той час; і Я збаўлю кульгавых, і збяру выкінутых; і прыгатую іх на хвалу і славу на ўсёй зямлі, дзе ганьбілі іх,

Ды будзе: як вы, доме Юды і доме Ізраэля, былі праклёнам у народаў, так Я збаўлю вас і вы будзеце дабраславеннем. Не бойцеся, хай набяруць сілы рукі вашы!”

Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Вось, збаўлю народ мой ад зямлі з усходу і ад зямлі з захаду сонца:

І ўзмацую дом Юды, і збаўлю дом Язэпа, і прывяду назад іх, бо пашкадую іх; і будуць яны, як быццам Я іх не адкінуў: бо Я Госпад, Бог іх, ды выслухаю іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter