І па ўсім лагеры сабраліся людзі, бо па ўсіх палатках разнеслі вестку аб яе прыбыцці. Дык збегліся яны і акружылі яе, калі стаяла яна каля палаткі Галафэрна, пакуль паведамілі яму аб ёй.
Ды збегліся ўсе ад найменшага аж да найбольшага, бо неверагодным здавалася ім, што яна вярнулася. І адчынілі браму, і прынялі іх, і, запаліўшы агонь, каб светла было, акружылі яе кругам.
І збегліся ўсе жанчыны Ізраэля, каб пабачыць яе, і дабраславілі яе, і самі ўчынілі ёй карагод. І ўзяла яна тырсы ў рукі свае, і аддала жанчынам, што былі з ёю.