Калі вы будзеце слухаць гэтыя загады, берагчы іх і выконваць, то і Госпад, Бог твой, зберажэ для цябе запавет і міласэрнасць, аб якой прысягаў бацькам тваім,
Зберажэ Ён ногі святых Сваіх, бязбожнікі ж у цемры сціхаюць, бо не сваёю сілаю чалавек дужы.
Хай пашле табе ўспамогу ад святыні і з Сіёна хай зберажэ цябе.
Не пакідай яе, і яна зберажэ цябе, любі яе, а яна выратуе цябе.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі хто зберажэ слова Маё, не ўбачыць смерці вечна».
Дык юдэі сказалі Яму: «Цяпер мы пераканаліся, што дэмана маеш. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: “Калі хто зберажэ слова Маё, не пакаштуе смерці вечна”.
Хто любіць сваю душу, загубіць яе, а хто мае ў нянавісці сваю душу на гэтым свеце, зберажэ яе на жыццё вечнае.
Дзеля таго атрымаюць яны вянец аздаблення і гожую дыядэму з рукі Госпада. Бо ён правіцаю Сваёю зберажэ іх і плячом Сваім абароніць іх.
Яна бо ведае і разумее ўсё, і будзе мною кіраваць мудра ў маёй дзейнасці, і зберажэ мяне ў сваёй славе.
Пабожнасць зберажэ і апраўдае сэрца,
Неміласцівая душа яго не зберажэ слоў тваіх і не ўсцеражэ ад бяды і ад путаў.
Міласціна чалавека ў Яго, як пячаць, а дабрадзейнасць чалавека зберажэ, як зрэнку вока.
Не сустрэнуцца няшчасці таму, хто баіцца Госпада, але ў выпрабаванні Бог ізноў зберажэ яго і вызваліць ад ліха.