Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗДАБУДЗЕШ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «здабудзеш» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ЗДАБУДЗЕШ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык вазьмі рыштаванне сваё, сагайдак і лук, і ідзі ў поле. Калі на паляванні што здабудзеш,

Калі ж якое дрэва не надаецца на ежу, ссячы яго і пабудуй махіны, пакуль не здабудзеш горада, які з табой ваюе».

Яна сказала яму: «Хаця я пайду з табою, але на гэтай дарозе ты не здабудзеш славы, бо ў рукі жанчыны аддасць Госпад Сісару». Дык прыгатавалася Дэбора і разам з Баракам вырушыла ў Кадэс.

Дык абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і тое, што здабудзеш, хай будзе ежаю сям’і гаспадара твайго, якою яна будзе харчавацца; а Мэрыбаал, сын гаспадара твайго, будзе есці заўсёды хлеб з майго стала». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.

І, калі зграшыць супраць цябе брат твой, ідзі і дакары яго між табою і ім адным. І, калі ён паслухае цябе, здабудзеш брата твайго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter