Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗДАТНЫЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «здатныя» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

ЗДАТНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ад сыноў Сімяона — пакаленні па племёнах і па сем’ях родаў іх, былі палічаны па імёнах усе людзі мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, здатныя да бою.

ад трыццаці гадоў і вышэй — аж да пяцідзесяці гадоў, усе здатныя да спаўнення службы ў палатцы сустрэчы;

ад трыццаці гадоў і вышэй — аж да пяцідзесяці гадоў, усе здатныя да спаўнення службы ў палатцы сустрэчы;

Калі згінулі ўсе, здатныя да вайны пасярод народа,

У гэты час даў я вам гэткі загад, кажучы: «Госпад, Бог ваш, даў вам гэтую зямлю ва ўласнасць; дык вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце, узброеныя, наперадзе братоў вашых, сыноў Ізраэля,

Жонкі вашы, і дзеці, і жывёла будуць прабываць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе здатныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім,

І пад іх кіраўніцтвам усяго войска было трыста сем тысяч пяцьсот ваяроў, якія былі здатныя да бою, каб ваяваць супраць ворагаў за цара.

і браты іх, здатныя да бою, — сто дваццаць восем; і кіраўнік над імі — Забдзіэль, муж высакародны.

І калі знойдуцца сярод вас здатныя быць упісанымі ў лік наш, хай запісваюцца, і між намі хай будзе супакой».

Там былі гіганты слаўныя, яны былі ад пачатку, рослыя ды здатныя да бою.

Палічылі бо яны за багоў усякія паганскія статуі, якія не маюць вачэй, каб глядзець, ані ноздраў — каб паветрам дыхнуць, ані вушэй — каб чуць, ані пальцаў на руках — каб дакрануцца, а ногі іх не здатныя да хады.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter