Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗДЗЕК — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «здзек» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: каталіцкім.

ЗДЗЕК

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Я вызначу месца народу Майму, Ізраэлю, і пасаджу яго, і будзе ён жыць там, і не будзе ён болей трывожыцца; і Я не аддам яго на здзек людзям нягодным, як раней

Чаму вы правакуеце Мяне ўчынкамі рук вашых, складаючы ахвяры чужым багам у зямлі Егіпецкай, каб вас рассыпала і каб былі вы на праклён і на здзек для ўсіх народаў зямлі?

І адказаў Госпад, і сказаў народу Свайму: «Вось, Я пашлю вам збожжа, і віно, і алей, і будзеце вы насычаны імі; і не аддам вас больш на здзек паганам,

Падобным чынам і першасвятары, учыняючы здзек разам з кніжнікамі і старэйшынамі народа, казалі:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter