Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗУСЮЛЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «зусюль» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Станкевіча, Дзекуць-Малея.

ЗУСЮЛЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Усім распусніцам даецца плата, а ты ўсім сваім палюбоўнікам давала плату і дарыла ім падарункі, каб прыходзілі да цябе зусюль і распуснічалі з табою.

І нахлынуць на цябе на вазах жалезных і калясніцах і з вялікімі дружынамі; зусюль падымуцца супраць цябе ў панцырах, са шчытамі і шлемамі, і дам ім судзіць цябе паводле судоў іх.

Бо прыйдуць на цябе дні, і акружаць цябе ворагі твае валам, і аблягуць цябе ды сціснуць цябе зусюль,

Цар меў зусюль вялікія даходы і раздзяляў іх тым, да каго быў ён спагадны.

Прызваў Ён Узвышняга Валадара, калі напалі на яго зусюль ворагі; і выслухаў яго вялікі Госпад, бо спаслаў камяністы град надта вялікай сілы.

І ён прызваў усемагутнага Госпада, калі ворагі дзеля аблогі абкружылі зусюль, ахвяруючы малочнае ягня.

Зусюль яны акружылі мяне, і не было таго, хто б мне дапамог; шукаў я дапамогі людзей, і не прыйшла яна.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЗУСІМ →