Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗВАЖЦЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «зважце» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Бокуна.

ЗВАЖЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ламэх сказаў сваім жонкам: «Ада і Сэла, паслухайце, што я скажу! Жонкі Ламэха, зважце на словы мае! Забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалечанне сваё.

Дык паслухайце скаргу маю і зважце на дамаганні маіх вуснаў.

Прыступіце, народы, каб паслухаць! І вы, людзі, зважце! Няхай слухае зямля ды ўсё, што яе запаўняе, сусвет і ўсё, што ў ім расце!

«Астравы, паслухайце мяне, далёкія народы, зважце. Госпад паклікаў мяне з улоння, з жывата маці маёй успомніў імя маё.

Слухайце Мяне вы, якія ідзяце следам за справядлівасцю, якія шукаеце Госпада. Зважце на скалу, з якой вы высечаны, і на бяздонне ямы, з якой вы выцягнуты.

Зважце на Абрагама, бацьку вашага, ды на Сару, якая нарадзіла вас, бо паклікаў Я яго аднаго, і дабраславіў яго, і павялічыў яго.

Зважце, што я не для сябе самога папрацаваў, але для тых усіх, хто шукае настаўлення.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter