Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

АДЗЕ́ЖЫ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «адзе́жы» сустракаецца 10 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

АДЗЕ́ЖЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Што-ж убачыць хадзілі вы? можа чалаве́ка, адзе́тага ў мяккія адзе́жы? Вось тыя, што адзяю́цца ў мяккія адзе́жы, знаходяцца ў царскіх харо́мах.

Прывялі асьліцу і асьлятка і ўзлажылі на іх адзе́жы свае́, і Ён се́ў паве́рх іх.

Тады архірэй разьдзер адзе́жы свае́ і сказаў: Ён блюзьніць: на што нам яшчэ сьве́дкі? вось жа цяпе́р вы чулі хулу́ Яго.

І, калі насьмяя́ліся з Яго, зьнялí з Яго чырвоны плашч, і адзе́лі Яго ў адзе́жы Ягоныя, і павялі Яго на раскрыжава́ньне.

Расьпя́ўшы-ж Яго на крыжу, дзялілі адзе́жы Яго, кіда́ючы жэрабе; каб збылося сказанае праз прарока: падзялíлі адзе́жы мае́ і на вопратку маю кінулі жэрабе.

У той жа час Ісус, пачу́ўшы Сам у Сабе́, што выйшла з Яго сіла, зьвярнуўся да народу і сказаў: хто дакрану́ўся да Мае́ адзе́жы?

І, куды Ён ні прыходзіў у сёлы, у ме́сты і ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць да краю адзе́жы Яго дакрану́цца. І тыя, што дакрана́ліся да Яго, спасьліся.

Ісус жа сказаў: Аце́ц, даруй ім, бо ня ве́даюць, што робяць. І дзялілі адзе́жы Яго, кідаючы жэрабе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter