Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

АНТЫОХІІ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «Антыохіі» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Дзекуць-Малея.

АНТЫОХІІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А вось тыя, што расьцярушыліся пасьля няшчасьця, якое сталася з Сьцяпанам, разыйшліся ажно да Фінікіі і Кіпру й Антыохіі, гаворачы слова адно толькі Жыдом.

І сталася, што цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве́ ды навучалі значную грамаду; і вучні ў Антыохіі найперш пачалі называцца Хрысьціянамі.

Былі-ж у Антыохіі, у тамтэйшай царкве́, некаторыя прарокі й вучыцялі: Варнава й Сымон, называны Нігер, і Лукій Кірэнэец, ды Манаэн, што ўзгадаваўся разам з Ірадам чацьвёраўладарным, ды Саўл.

Яны-ж, прайшоўшы із Пэргіі, апынуліся ў Антыохіі Пісідзкай ды, увайшоўшы ў сынагогу, у дзе́нь суботні, паселі.

напісаўшы праз рукі іх гэтак: Апосталы і старшыя і браты — братом із паганаў у Антыохіі і Сірыі і Кілікіі: радуйцеся!

Паўла-ж і Варнава пажылі ў Антыохіі, навучаючы і абвяшчаючы разам з многімі другімі слова Гасподняе.

у перасьле́даваньнях, муках, што здарыліся мне́ ў Антыохіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьле́даваньні я перанёс, із усіх вызваліў мяне́ Госпад.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter