Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ФАРЫСЭІ-КРЫВАДУШНІКІ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «фарысэі-крывадушнікі» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Дзекуць-Малея.

ФАРЫСЭІ-КРЫВАДУШНІКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябе́снае перад людзьмі; бо самы не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці, не дапускаеце.

Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зьядаеце дамы́ ўдоў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта дастанеце цяжэйшы прысуд.

Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб навярнуць хоць аднаго; і, калі гэта здарыцца, робіце яго сынам гее́нны, удвая горшым за вас.

Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, анíжу і кміну, ды пакінулі найважне́йшае ў законе: суд і міласьць і ве́ру; гэтае трэба было рабіць, дый гэнага не пакідаць.

Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьве́рху, а ўсярэдзіне поўны драпе́жнасьці і няпраўды.

Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што робіцеся падобнымі да памаляваных тру́наў, якія звонку здаюцца харошымі, а ўсярэдзіне поўны касьце́й трупаў і рознае не́чысьці.

Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і прыхарошываеце памятнікі сьвятым,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter