Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ЖАХ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «жах» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЖАХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Напусьці жах на іх, Госпадзе! Няхай пазнаюць пагане, што яны людзі! (Зэля)

Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо жах мяне ахапляе. Ад суму высахла вока маё і душа мая і цела маё.

Чуў я словы нягодныя ад многіх, — жах наўкола! — як змаўляліся між сабою проці мяне, манючыся адняць мне жыцьцё.

Напаў на іх жах, трапятаньне, як-бы ў жанкі, што раджае.

Сэрца трапеча ў-ва мне, і напаў на мяне жах сьмяротны;

страх і дрыжаньне найшло на мяне, і жах зьнімае мяне.

Ад раба Твайго не хавай Ты аблічча Твайго, бо жах зьнімае мяне; пасьпяшы мяне выслухаць!

Ты хаваеш аблічча Тваё, і жах іх зьнімае; дух адымаеш у іх, і здыхаюць яны ды ў пыл назад абяртаюцца.

І бярэ з сабою Пятра, Якава ды Іоана; і найшоў жах дый туга́ на Яго.

І жах апанаваў усіх, і славілі Бога; і, абнятыя страхам, гаварылі: дзіўныя дзе́і відзелі мы цяпе́р.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЖАРЭ