Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ІЗ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «Із» сустракаецца 233 разы у 215 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Станкевіча, Сабілы і Малахава.

ІЗ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Госпад — Цар навекі, назаўсёды; пагане счэзнуць із зямлі Яго.

Дажджом пасыпле Ён кары на бязбожнікаў; агонь і серка і вецер палючы — вось іхняя доля із чары,

Манліва прамаўляе адзін да аднаго; лісьлівымі вуснаму із сэрца крывадушнага гавораць яны.

Госпад доля мая із спадчыны і із чары; Ты дзержыш лёс мой.

Малітва Давідавая. Выслухай, Госпадзе, справу справядлівага! Зваж на лямант мой! Прыймі маленьне маё із вуснаў нефальшывых!

ад людзей — Тваёй рукой, Госпадзе! — ад людзей сьвету, што толькі ў гэтым жыцьці надзею сваю пакладаюць, а чэрава іх Ты із скарбніцы Тваёй напаўняеш; многа сыноў яны маюць і лішак свой дзецям кідаюць сваім.

Кіраўніку хору: ад раба Гасподняга Давіда, які высказаў словы песьні гэтае да Госпада, калі Госпад вызваліў яго із рук усіх ворагаў ягоных і із рукі Саўлавае. І ён казаў:

З вышыні працяг Ён руку, схапіў мяне й выцягнуў із водаў вялікіх,

Яно падобнае да жаніха, што выходзе із спальні вясельнае, яно радае прабегчы, бы волат, свой кругабег.

Каб прыслаў Ён табе помач із Сьвятыні і паддзержыў цябе з Сыону!

Бо Ты сустрэў яго багаслаўленьнем і ласкаю, вянок із шчырага золата ўзлажыў яму на галаву.

бо Ты іх павернеш наўцекі, із луку Твайго пусьціш стрэлы ў твар іхні.

Але-ж Ты дастаў мяне із улоньня матчынага, пры грудзёх маёй маткі ляжаў я бясьпечна.

Із ляпы львінае вызваль мяне і ад рагоў буйвалавых, учуўшы, спасі Ты мяне!

У Тваіх руках мае дні; вызваль мяне із рук ворагаў маіх і перасьледавацеляў маіх!

Прысуд Гасподні вякі трывае, думкі сэрца Ягонага із роду ды ў род.

І вывеў мяне із ямы пагібельнай, з твані балотнае, і ногі паставіў мае на скале, і ўзмоцніў Ён стопы мае.

Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: песьня навучальная.

Як лань, што прагне вады із патоку, так душа мая, Божа, імкнецца к Табе!

Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: навука.

Кіраўніку хору із сыноў Карэявых навука: на ліры шасьціструннан. Песьня вясельная.

Ты харашэй за ўсіх сыноў чалавечых! Ласкавасьць ліецца із вуснаў тваіх! Дык багаславіў цябе Бог за гэта навекі.

Дочкі царавы між улюбёнымі Тваімі; малжонка стаіць праваруч Цябе ў золаце із Офіру.

Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: на аламот. Песьня.

Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: псальм.

Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: псальм.

бо, як памрэ, нічога ня возьме з сабой із таго, і слава яго ня пойдзе за ім,

Не хачу Я валоў браць з дому твайго, ані казлоў із абораў тваіх,

За гэта Бог скрышыць цябе навекі й адкіне цябе і вырве із дому твайго; із зямлі жывых цябе выкараніць. (Зэля)

Узьніміся Ты, Госпадзе, нябесных сіл Божа, Божа Ізраіля, каб усіх пакараці паганаў! Ніводнага не пашкадуй із тых здраднікаў і беззаконьнікаў! (Зэля)

Богам, што выгнанцаў варачае ў бацькаўшчыну, што вязьняў із путаў іх вызваляе, але ў пустыні сьпякотнай пакідае упорыстых.

Страшны зьяўляецца Бог із Сьвятыні Сваёй; Бог Ізраіляў, Ён сілу ды моц народу даець. Няхай будзе пахвалены Бог!

Вырві з балота мяне, каб я не заграз; ратуй ад тых, што мяне ненавідзяць, дый із водных глыбіняў!

Няхай вычыркнуць іх із кнігі жывых і не запішуць разам з пабожнымі.

Бо мае ў руцэ Госпад чару з віном, якое ў ёй пеніцца; яна поўна напою зьмяшанага, і Ён із яе налівае. Ды толькі фуз яго піць будуць бязбожнікі ўсе на зямлі.

патокі із скалаў плылі, і воды цяклі ракамі.

Ён устанавіў гэта дзеля сьведчаньня для Язэпа, як ішоў із Эгіпту. І пачуў я мову, якое дагэтуль ня ведаў:

Я Госпад, Бог твой, што вывеў цябе із зямлі Эгіпецкай; расчыні шырака вусны твае, і Я іх напоўню.

Ратуйце мізэрных і ўбогіх, із рук бязбожнікаў вызваляйце!

Праўда вырастае із зямлі, а справядлівасьць з нябёсаў пазірае.

навек забясьпечу насеньне тваё, збудую пасад твой із роду ды ў род. (Зэля)

Не апаганю Я запавету Майго і не зьмяню таго, што выйшла із вуснаў Маіх.

Хто-ж із людзей мог-бы жыць ды ня ўгледзіў-бы сьмерці, хто-б вызваліў душу сваю ад бяздоньня сьмяротнага?

Вы, што любіце Госпада, зьненавідзьце вы зло! Ён хавае душы сьвятых Сваіх, із рукі бязбожных вырывае іх.

Із крыніц пасылаеш патокі ў даліны: цякуць яны паміж гораў;

І вырваў іх із рук ненавісьніка іхняга, і вйзваліў із рук ворага.

Воды пакрылі перасьледавацеляў іхніх, і ніводзін із іх не астаўся.

Няхай гэтак скажуць спасёныя Госпадам, якіх Ён вызваліў із рукі ворага

ды сабраў із земляў ад усходу й ад захаду, ад паўночы й ад мора.

Дык крычэлі да Госпада ў тузе сваёй, і Ён вызваляў іх із бед іхніх.

бо брамы із медзі зламаў і скрышыў зялезныя засаўкі,

дык тады да Госпада крычэлі яны ў тузе сваёй, і Ён вызваліў іх із бяды іх:

Народ твой у дзень перамогі тваёй зьбярэцца ў аздобе сьвятой самахоць; як раса із улоньня сьвітаньня, народзяцца дзеці твае.

Із уціску клікнуў я Госпада, і пачуў мяне Госпад ды паставіў на вольным прасторы.

Багаслаўлены той, хто ўваходзе ў імя Гасподняе: багаслаўляем мы вас із сьвятыні Гасподняе.

Із вуснаў маіх паліецца хвала, бо Ты вучыш мяне пастановаў Тваіх.

І не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо ня праў прад Табою ніхто із жывых.

Госпадзе, дзеля іменьня Твайго захавай Ты мяне ў жыцьці! Дзеля Тваёй справядлівасьці вырві душу маю із напасьці!

Выцягні з высі руку Тваю, вызваль мяне і спасі ад водаў вялікіх, із рук чужакоў,

Выйдзе дух із яго, і ізноў зямлёю ён зробіцца; у той-жа дзень счэзнуць і мысьлі яго.

Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апага́нівае чалаве́ка; але тое, што выходзіць із вуснаў, тое апага́нівае чалаве́ка.

Калі-ж ён яшчэ гаварыў гэтае, сьве́тлая хмара ацяніла іх; і вось голас із хмары гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой Улю́блены, якому спагада́ю; Яго слу́хайце.

І, як выходзіў із вады, тут жа ўгле́дзіў Іоан расчыня́ючыся не́ба й Духа, як галуба́, зыхо́дзячы на Яго.

Выйшаўшы ўраз жа із школы, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя, з Якавам і Іоанам.

І вось прыходзіць адзін із школьных старшын, на імя Яір, і, угле́дзіўшы Яго, па́дае да ног Ягоных

Другія гаварылі: гэта Ільля; а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін із прарокаў.

Ірад жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іоан, якому я сьцяў галаву; ён паўстаў із мёртвых.

І, адказваючы, адзін із народу сказаў: Вучыцелю! я прывёў да Цябе́ сына майго, які ма́е нямо́га духа:

Бо, калі ўваскроснуць із мёртвых, тады ня будуць жаніцца, ні замуж выхадзíць, але будуць як а́нгелы, што ў нябёсах.

І, калі выходзіў Ён з царквы́, кажа Яму адзін із вучняў Ягоных: Вучыцель! паглядзі, якія каме́ньні і якія будынкі!

Адзін жа із стаяўшых ля Яго, выхапіўшы ме́ч, удэрыў слугу архірэявага ды адсе́к яму вуха.

Дзяўчынка-ж, ізноў убачыўшы яго, пачала казаць стаяўшым навакол: гэты із іх.

Ён жа ізноў адрокся. І, крыху счакаўшы, стаяўшыя наўкола ізноў пачалі гаварыць Пятру: праўда, што ты із іх: бо ты і галіле́янін, і гутарка твая падобная.

На ўсякае-ж сьвята звальняў ён ім аднаго із вязьняў, за якога прасілі.

І некаторыя із стаяўшых наўкола, пачуўшы, казалі: вось Ільлю кліча.

Пасьля гэтага паказаўся ў іншым вы́глядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.

Выйшаўшы-ж із школы, Ён прыйшоў у дом Сымона; це́шча-ж Сымонава была ў моцнай гарачцы; і прасілі ў Яго за яе́.

Выходзілі таксама й нячыстыя духі із многіх з крыкам і гаварылі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім гаварыць, што яны ве́даюць, што Ён Хрыстос.

Калі-б вы былі із сьве́ту, то сьве́т любіў бы сваё, але, як вы не із сьве́ту, дык за гэта ненавідзіць вас сьве́т.

Вы́ключаць вас із школаў; дый ідзе́ гадзіна, калі кожны, хто заб’е́ вас, будзе думаць, што гэтым служыць Богу.

Я аддаў ім слова Тваё, і сьве́т зьненавідзіў іх, бо яны не із сьве́ту, як і Я не із сьвету.

Не прашу, каб Ты ўзяў іх із сьве́ту, але каб захаваў іх ад зла.

Яны не із сьве́ту, як і Я не із сьве́ту.

Як жа Ён сказаў гэтае, адзін із слуг, што блізка стаяў, удэрыў Ісуса па абліччу і сказаў: так Ты адказваеш архірэю?

Кажа адзін із слуг архірэйскіх, сваяк таго, якому Пётр адсе́к вуха: ці-ж ня бачыў я цябе́ з Ім у садзе?

Дык трэба, каб із тых мужоў, што зыходзіліся з намі праз уве́сь час, як прыходзіў і адыходзіў ад нас Госпад Ісус,

пачынаючы ад хрышчэньня Іоанавага ажно да дня, калі Ён быў узяты ад нас, адзін із іх стаўся-бы разам з намі сьве́дкай уваскрасе́ньня Яго.

І паказаліся ім падзе́леныя языкі, быццам агнявыя, ды пасе́лі на кожным із іх.

Пётр жа сказаў да іх: Пакайцеся, ды няхай кожын із вас ахрысьціцца ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня трахоў; і вазьме́це дар Духа Сьвятога.

а Павадыра жыцьця забілі. Бог падняў Яго із мёртвых, і мы — сьве́дкі гэтага.

Бо-ж Майсе́й сказаў бацьком: Прарока паставіць вам Госпад Бог із братоў вашых, як мяне́. Яго слухайцеся ў-ва ўсім, што каза́ціме да вас.

узлаваныя тым, што яны навучаюць народ ды прапаве́дуюць у Ісусе ўваскрасе́ньне із мёртвых;

Многа-ж із тых, што слухалі прамову, уве́равалі; і было гэткіх людзе́й лікам каля пяцёх тысячаў.

дык няхай ве́дама будзе ўсім вам ды ўсяму народу Ізраільскаму, што ў імя Ісуса Хрыста Назарэ́я, якога вы ўкрыжавалі, ды якога Бог ускрасіў із мёртвых, — праз Яго гэты стаіць перад вамі здаровы.

ды прыхаваў із цаны, з ве́дама жонкі сваёй, і, прыне́сшы не́йкую частку, палажыў к нагам Апосталаў.

Але Пётр сказаў: Чаму напоўніў сатана сэрца тваё, каб ашукаці Духа Сьвятога ды прыхаваці із цаны за зямлю?

І паўсталі некаторыя із школы, называнай Лібэртынскай, ды з Кірэнэйскай і Александрыйскай, дый з тых, што з Кілікіі й Азіі, разважаючы разам з Сьцяпанам;

Гэта той Майсе́й, што сказаў сыном Ізраілявым: Паставіць вам Госпад Бог ваш Прарока із братоў вашых, як мяне́; яго слухайце.

Каго із Прарокаў ня гналі айцы вашыя? І пазабівалі прадве́сьнікаў прыходу Справядлівага, здраднікамі й забойцамі Якога вы цяпе́р сталіся.

Бо нячыстыя духі із многіх, што ме́лі іх, выходзілі, моцным голасам галосячы, ды многа спараліжаваных і храмых паздараве́ла.

Калі-ж выйшлі із вады, Дух Гасподні схапіў Піліпа, і е́ўнух больш ня бачыў яго, бо пае́хаў у сваю дарогу усьце́шаны.

Быў жа ў Кесарыі муж не́йкі, на ймя Карнэль, сотнік із роты, называнай Італійскай,

Калі-ж Ангел, што гутарыў з Карнэлем, пайшоў, ён, клікнуўшы двое слуг сваіх і пабожнага жаўне́ра із тых, што былі пры ім,

Дык, запрасіўшы іх, пачаставаў. А назаўтрае Пётр пайшоў з імі, ды некаторыя із братоў, што з Іоппы, пайшлі з ім разам.

як Бог Ісуса із Назарэту памазаў Духам і моцай, што хадзіў робячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных чартом, бо з ім быў Бог.

ды не ўсяму народу, але сьве́дкам, напе́рад выбраным ад Бога, нам, што е́лі й пілі разам з Ім пасьля ўваскрасе́ньня із мёртвых.

І ве́ручыя із абрэзаных, якія былі прыйшлі разам з Пятром, здуме́ліся, што дар Духа Сьвятога зыходзе й на паганаў:

Былі-ж некаторыя із іх людзі Кіпрыйскія ды Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыохію, прамаўдялі да Грэкаў, абвяшчаючы ім Госпада Ісуса.

І адзін із іх, на ймя Агаў, устаўшы, праз Духа абвясьціў, што на ўсе́нькім сьве́це мае быць вялікі голад; і стаўся ён за ке́сара Кляўдыя.

З вучняў жа, колькі хто мог, пастанавіў кожын із іх паслаць на дапамогу братом, што жылі ў Юдэі.

А ў тым часе падняў цар Ірад рукі, каб мучыць некаторых із царквы,

І Пётр, прыйшоўшы да сябе́, сказаў: Цяпе́р ве́даю запраўды, што Госпад паслаў Ангела свайго і вырваў мяне́ із рук Ірадавых ды з усяго, чаго ждаў народ Жыдоўскі.

Паказаўшы-ж рукой, каб маўчалі, расказаў ім; як Госпад вывеў яго із вязьніцы. І сказаў: Павядомце аб гэтым Якава і братоў. І, выйшаўшы, пайшоў у другое ме́сца.

Адплыўшы-ж із Пафу, тыя, што былі з Паўлам, прыйшлі ў Пэргію, у Памфіліі. А Іоан, адлучыўшыся ад іх, вярнуўся ў Ерузалім.

Яны-ж, прайшоўшы із Пэргіі, апынуліся ў Антыохіі Пісідзкай ды, увайшоўшы ў сынагогу, у дзе́нь суботні, паселі.

Бог народу гэтага Ізраільскага выбраў айцоў вашых дый узвысіў народ у бытнасьць у зямлі Эгіпецкай і ўзьнятай рукой вывеў іх із яе́.

Із яго-ж насе́ньня Бог паводле абяцаньня падняў Ізраілю Спаса Ісуса,

Але Бог ускрасіў яго із мёртвых.

І шмат дзён паказываўся тым, што прыйшлі разам з Ім із Галіле́і ў Ерузалім; яны — сьве́дкі Яго перад народам.

А што ўскрасіў Яго із мёртвых, каб ніколі не абярнуўся ў тле́ньне, дык сказаў гэтак: Дам вам сьвятасьці Давідавыя напэўна (Ісая 55:3).

Калі-ж выходзілі із Жыдоўскае сынагогі, прасілі іх пагане, каб і ў другую суботу гаварылі словы гэтыя.

Жыды-ж падбухторылі пабожных ды паважаных жанок і пе́ршых у ме́сьце, паднялі перасьле́даваньне проці Паўлы й Варнавы ды выгналі іх із ме́жаў сваіх.

І паўсталі некаторыя із гэрэзіі Фарысэйскае, што ўве́равалі, кажучы, што трэба іх абрэзаць ды наказаць, каб трымаліся закону Майсе́явага.

Сымон вытлумачыў, як Бог пе́рш глянуў на паганаў, каб узяць із іх народ іме́ньню Свайму,

напісаўшы праз рукі іх гэтак: Апосталы і старшыя і браты — братом із паганаў у Антыохіі і Сірыі і Кілікіі: радуйцеся!

І Паўла, паводле звычаю свайго, прыйшоў да іх і тры суботы гутарыў з імі із Пісаньня,

даводзячы й паказуючы, што Хрысту нале́жала цярпе́ць і ўваскрэснуць із мёртвых, ды што Ён, Ісус, ёсьць Хрыстос, аб якім я вам кажу.

Дый многа із іх уве́равалі, ды нямала й жанок Грэцкіх паважаных і мужоў.

бо ў Ім жывем і рухаемся і існуем, як і некаторыя із вашых паэтаў сказалі: Мы бо й род Ягоны.

бо вызначыў дзе́нь, у які маніцца справядліва судзіць сьве́т праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць праз ускрасе́ньне Яго із мёртвых.

Пачуўшы-ж аб уваскрасе́ньні із мёртвых, адны насьмяхаліся, другія-ж казалі: Паслухаем цябе́ аб гэтым другім разам!

І, знайшоўшы не́йкага Жыда, на ймя Акілу, родам із Понту, які толькі што прыйшоў із Італіі, ды жонку ягоную Прыскіллу (— бо Клаўдзі загадаў усім Жыдом выбрацца з Рыму), прыйшоў да іх.

І пагнаў іх із суду.

так, што хусткі й паясы ад це́ла ягонага на хворых ускладалі, і пакідалі іх хваробы, і духі нячыстыя выходзілі із іх.

Багата-ж із тых, што ўве́равалі, прыходзілі, вызнаваючы й апавядаючы ўчынкі свае́;

Дый некаторыя із начальнікаў Азійскіх, што былі прыяцелямі яго, паслалі да яго прасіць, каб ня йшоў у тэатр.

Ішлі-ж з ім да Азіі Сосіпатр Вэрыец ды із Фессалонян Арыстарх і Сэкунд, і Гай Дэрбянін і Цімахве́й, ды із Азійцаў Тыхік і Трахім.

Мы-ж адплылі былі пасьля дзён праснакоў із Філіпаў ды дзён цераз пяць прыйшлі к ім у Троаду, дзе́ прабылі се́м дзён.

ды як нічога не прапускаў я із таго, што было-б карысна, каб вам пераказаць і навучаць вас усенародна й па дамох,

Дык не драмліце, памятаючы, што я тры гады ўдзе́нь і ўначы не пераставаў са сьлязьмі навучаці кожнага із вас.

Назаўтрае-ж Паўла й мы, што былі з ім, выйшаўшы прыйшлі ў Кесарыю; і, увайшоўшы ў дом Піліпа Эвангеліста, аднаго із сямёх, аставаліся ў яго.

Ішлі-ж з намі й некаторыя вучні із Кесарыі, вядучы да не́йкага Мназона, Кіпрыйца, старога вучня, каб у яго нам пагасьціць.

Як-жа ме́ліся скончыцца се́м дзён, Жыды, што былі із Азіі, убачыўшы яго ў храме, падбурылі ўве́сь народ і ўзлажылі на яго рукі,

Уве́сь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. І, схапіўшы Паўлу, павалаклі яго вон із храму, ды ўраз дзьве́ры былі зачынены.

Паўла-ж сказаў: Я Жыд із Тарсу, грамадзянін слаўнага ме́ста Кілікійскага. Прашу-ж цябе́, дазволь мне́ прамовіць да народу.

і бачыў Яго, мовячы да мяне́: Сьпяшайся ды йдзі хутчэй із Ерузаліму, бо ня прымуць сьве́дчаньня твайго аба Мне́.

Да гэтага слова яго слухалі ды паднялі голас свой, кажучы: Зьнішчы із зямлі такога! Бо ня жыць яму!

Паўла-ж, паклікаўшы аднаго із сотнікаў, сказаў: Завядзі гэтага дзяцюка да тысячніка, бо ён мае не́шта сказаць яму.

Ты-ж не патурай ім: бо на яго засе́лі больш за сорак мужоў із іх, якія далі зарок ня е́сьці й ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовы, чакаючы ве́сткі ад цябе́.

Стараста-ж, прачытаўшы й спытаўшыся, з якое ён краіны, дый даве́даўшыся, што із Кілікіі,

Але прыйшоў тысячнік Лізі ды з вялікім гвалтам забраў яго із нашых рук,

і на гэтым знайшлі мяне́ ачышчанага ў храме некаторыя Жыды із Азіі, а не з таўпой ды ўзварушэньнем;

Фэст жа, прыйшоўшы ў сваё гаспадарства, цераз тры дні вырушыў із Кесарыі ў Ерузалім.

І архірэй і выдатне́йшыя із Жыдоў зьявіліся да яго проці Паўлы

Дык хто із вас можа, сказаў ён, няхай ідуць са мною і, калі ёсьць не́шта на чалаве́ку гэтым, няхай яго вінавацяць.

на якога ў бытнасьць маю ў Ерузаліме жаліліся архірэі і старшыя із Жыдоў, просячы суду на яго.

Узыйшоўшы на Адраміцкі карабе́ль, манючыся плысьці ля ме́сцаў Азійскіх, вырушылі мы, маючы з сабой Арыстарха, Македонца із Фессалонікі.

Цяпе́р-жа раджу вам: бадрыцеся; не загіне ніводная душа із вас, апрача карабля.

І, назначыўшы яму дзе́нь, многа прыйшло да яго ў гасьцініцу. І ад ранку да ве́чара выкладаў ім, сьве́дчучы аб царстве Божым ды пераконываючы іх аб Ісусе із закону Майсе́явага і Прарокаў.

Калі-ж Дух Таго, Хто ўскрасіў із мёртвых Ісуса, жыве́ ў вас, дык Той, Хто ўскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашы сьмяротныя це́лы Духам Сваім, што жыве́ ў вас.

дый над намі, якіх паклікаў ня толькі з Юдэяў, але й із паганаў?

Ці-ж ня ве́даеце, што тыя, хто пры сьвятым працуе, ядуць із сьвятога? Што паслугуючыя пры ахварніку бяруць долю ад ахвярніка?

не затым, што мы здольныя думаць не́шта ад сябе́, быццам із сябе́, але здольнасьць нашая ад Бога:

І Ён ёсьць галава це́ла, Царквы́; Ён — пачатак, пярша́к із мёртвых, каб быць Яму ўва ўсім пе́ршым;

Вітае вас Эпафрас, што із вашых, раб Хрыста, што заўсёды стараецца за вас у малітвах, каб вы трывалі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай.

і ждаць з нябёсаў Сына Яго, Якога Ён ускрасіў із мёртвых, Ісуса, што збаўляе нас ад надыходзячага гне́ву.

із якіх Імяней і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не зьняважа́ць (Бога).

адзіны, што ма́е несьмяротнасьць, жыве́ ў сьвятле́ недаступным, якога ніхто із людзе́й ня бачыў і бачыць ня можа. Яму чэсьць і дзяржава ве́чная. Амін.

Памятай пра Госпада Ісуса Хрыста, з насе́ньня Давідавага, што ўскрос із мёртвых водле Эвангельля майго,

у перасьле́даваньнях, муках, што здарыліся мне́ ў Антыохіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьле́даваньні я перанёс, із усіх вызваліў мяне́ Госпад.

Бо каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Ты — Сын Мой, сягоньня Я цябе́ спарадзіў, — і яшчэ: Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне́ Сынам? (Псальм 2:7; 2 Царств 7:14.)

Каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Сядзь праваруч Мяне́, дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх? (Псальм 109:2.)

Ба́чыце-ж, як вялік той, каму й дзесяціну даў Аўраам патрыарх із найле́пшае здабычы.

Бог жа міру, што із мёртвых падняў вялікага Пастыра гаве́ц праз кроў запаве́ту ве́чнага, Госпада нашага Ісуса,

і ад Ісуса Хрыста, сьве́дкі верыго́днага, першака́ із мёртвых і павадыра цароў зямных; Яму, палюбіўшаму нас ды ў крыві Сваёй абмыўшага нас ад грахоў нашых,

і ме́ў Ён у правай руцэ сваёй се́м зорак; і із вуснаў Ягоных выходзіў ме́ч двусе́чны востры; і аблічча ў Яго быццам сонца сьве́ціць у сіле сваёй.

Вось, Я даю: із сынагогі Сатаны, з тых, што называюць сябе́ Жыдамі, ды ня ёсьць, а ілгуць, — вось, Я зро́блю, каб яны прыйшлі й сукланіліся перад нагамі тваімі, і даве́даюцца, што Я ўлюбіў цябе́.

Дык вось, дзеля таго, што ты цёплы, а не сьцюдзёны ані гарачы, Я выкіну цябе́ із вуснаў Маіх.

І із пасаду выходзяць маланкі й грымоты й галасы́; і се́м сьве́тачаў агністых гараць перад пасадам і есьць се́м духаў Божых.

І адзін із старыкоў кажа мне́: Ня плач! Вось, ле́ў, што з роду Юдавага, карэ́нь Давідавы, перамог, каб разгарнуць кнігу й зьняць се́м пячацяў яе́.

і пяюць новую пе́сьню, мовячы: Ты годзен узяць кнігу ды зьняць пячаці з яе́, бо Цябе́ закалолі, і Ты Крывёю Свае́й адкупіў нас Богу із кожнага роду й языка і народу ды паганаў,

І выйшаў другі конь ры́жы, і коньніку на ім да́дзена ўзяць мір із зямлі, ды каб адны адных забівалі; і да́дзены яму ме́ч вялізарны.

І пачуў я лічбу папячатаных: сто сорак чатыры тысячы папячатаных із усіх родаў сыноў Ізраілявых.

Із роду Юдавага дванаццаць тысяч папячатаных; з роду Рувімавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Гадавага дванаццаць тысяч папячатаных;

із роду Асіравага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Нэфталімавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Манасьсіявага дванаццаць тысяч папячатаных;

із роду Сымэонавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Ле́віявага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Ізаха́равага дванаццаць тысяч папячатаных;

із роду Завулёнавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Язэпавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Бэніямінавага дванаццаць тясяч папячатаных.

Пасьля гэтага глянуў я, і вось вялізарны натоўп, палічы́ць якога ніхто ня мог, із усіх пляме́ньняў і родаў, і народаў, і языкоў, стаіць перад пасадам і перад Ягнём, апрануўшыся ў бе́лыя шаты, і пальмы ў руках іхніх;

І азваўся адзін із старыкоў, мовячы да мяне́: Гэтыя апра́неныя ў бе́лыя шаты — хто яны і скуль прыйшлі?

І ўзьняўся перад Богам дым ад пахнідлаў з малітвамі сьвятых із рукі ангела.

І шосты Ангел затрубіў, і пачуў я адзін голас із чатырох вуглоў залатога ахвярніку, што перад Богам,

І гэтак бачыў я коні ў прывíдзе і коньнікаў на іх, што ме́лі па́нцыры агністыя і гіяцынтавыя і се́ркавыя; і галовы ў кане́й, як галовы у львоў, і із рато́ў іх выходзе агонь і дым і се́рка;

трыма́ гэтымі была забіта траціна людзе́й: агнем і дымам і се́ркай, што выходзілі із рато́ў іхніх.

І, калі хто схоча зрабіці ім крыўду, агонь выйдзе із вуснаў іх ды пажарэ ворагаў іхніх; і калі хто схоча зрабіці ім крыўду, мусіць быць гэтак забіты.

І із народаў, і родаў, і языкоў, і плямёнаў бачыць будуць трупы іхнія ў працягу трох дзён і паўдня́, і не пазволяць пакласьці трупы іхнія ў магілы;

І знак вялізны паказаўся на не́бе: жанчына, апра́неная ў сонца, і ме́сяц пад нагамі ў яе́, і на галаве яе́ вянок із дванаццацёх зорак.

І пусьціў вужака за жанчынай ваду із роту свайго, быццам раку́, каб рака́ пане́сла яе́.

І памагла жанчыне зямля, і расчыніла зямля вусны свае́ ды праглынула раку́, што пусьціў зьме́й із роту свайго.

І раз’юшыўся зьме́й на жанчыну і пайшоў ваяваць з рэштай із насе́ньня яе́, што захоўваюць за́паведзі Божыя і маюць сьве́дчаньне Ісуса Хрыста.

І бачыў я адну із галоў яго, быццам на сьме́рць забітую, і рана яе́ сьмяротная зале́чана, і дзівілася ўсе́нька зямля́ ззаду за зьве́рам.

І ўгле́дзіў я другога зьве́ра, выходзячы із зямлі, і ме́ў ён двое рагоў, падобных да ягнячых, ды гукаў, як зьме́й;

І выйшаў із храму другі Ангел ды гукнуў вялікім голасам да Сідзя́чага на хмары: Пашлі се́рп Твой ды жні; бо прыйшла для Цябе́ гадзіна жніва́, бо жніво́ зямлі дасьпе́ла.

І другі Ангел выйшаў із храму, што на не́бе, ды сам маючы востры се́рп.

І выйшаў із ахвярніку іншы Ангел, што ма́е ўладу над агнем, і вялікім крыкам крыкнуў маючаму востры се́рп, мовячы: Пашлі твой востры се́рп ды зьбяры гронкі вінаграду зямлі, бо ўжо дасьпе́лі я́гады яго.

і патапталі ў ступе́ вонках ме́ста, і выйшла кроў із ступы ажно да ву́здаў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.

і выйшлі із храму се́м Ангелаў, маючы се́м плягаў, апра́неныя ў чыстую і сьве́тлую ільняную вопратку ды падпераза́ныя праз грудзі залатымі паясамі.

І адна із чатырох жывёлаў дала́ сямём Ангелам се́м залатых ча́р, поўных гне́ву Бога, жывучага на ве́чныя вякí.

І сёмы Ангел выліў чару сваю на паве́тра: і выйшаў голас вялікі із храму нябе́снага, ад пасаду, мовячы: Ста́лася!

І прыйшоў адзін із сямёх Ангелаў — тых, што ме́лі се́м ча́раў, í прамовіў да мяне́, кажучы мне́: Хадзі, я пакажу табе́ суд над распусьніцай вялікай; што сядзіць над водамі многімі,

І зьве́р, які быў і няма, сам ёсьць восмы ды із сямех і на пагібель ідзе́.

тавару із золата й серабра, і каме́ньня дарагога і пэрлаў, і віссону й порфіры, і шоўку й пурпуру, ды ўсякага дрэва паху́чага, і ўсякіх вы́рабаў із косьці сланёвае, і ўсякіх вы́рабаў із дрэва дарагога і ме́дзі й зяле́за і мармару,

І, як скончыцца тысяча гадоў, вы́зваліцца сатана із вязьніцы сваёй

І прыйшоў да мяне́ адзін із сямёх Ангелаў, тых, што ме́лі се́м ча́раў, напоўненых сямёма апошнімі плягамі, і загутарыў са мною, мовячы: Хадзі, пакажу табе́ жанчыну, няве́сту Ягня́ці.

І дванаццаць варотаў — дванаццаць пэрлаў: а кожныя вароты із аднае́ пэрлы. І вуліца ме́ста чыста залатая, быццам шкло празры́стае.

І паказаў мне́ чыстую раку́ вады́ жыцьця́, сьве́тлую, як крыштал, што выходзіла із пасаду Бога й Ягня́ці.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ІЗААК →