Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ЛІЧЫЦЬ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «Лічыць» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЛІЧЫЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Лічыць нашы дні — навучы Ты нас гэтага, каб прыдбаці нам мудрае сэрца.

І сталася, як маліўся самотна, і вучні былі з Ім, Ён спытаўся ў іх: за каго лічыць Мяне́ народ?

І прамовіў да іх: Вы ве́даеце, што не́льга чалаве́ку Жыду лучыцца ці схадзіцца з чужынцамі; але Бог паказаў мне́ не лічыць ніводнага чалаве́ка паганым ці нячыстым.

Я ве́даю і пэўны ў Госпадзе Ісусе, што нішто праз сябе́ не нячыста; толькі таму, кто лічыць што-не́будзь нячыстым, — таму нячыста.

Калі хто лічыць, што ён прарок ці духоўны, той няхай разуме́е, што тое, што я пішу вам, ёсьць за́паведзі Госпада;

Рабы́, што пад ярмом, павінны лічыць паноў сваіх годнымі ўсякае пашаны, каб ня было ганьбаваньня на імя Божае і на навуку.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЛІЧЫЎ →